Цмен пясчаны , Бяссмертнік [ 3] [ 4] (Helichrysum arenarium ) — кветкавая расліна роду Цмен (Helichrysum ) сямейства Астравыя (Asteraceae ).
Народныя назвы: Цмен пясчаны, залатушнік[ 4] , змяёўнік лясны[ 4] , цмін, цмян[ 5] [ 6] , грымотнік[ 4] , залатушнік мужчынскі[ 5] , бяссмертнік, цмен[ 3] , кацелапкі, нітуніч, нячуйвецер[ 4] , сухавейка, сухазелле[ 4] [ 5] [ 7] , цмен жоўты[ 8] [ 9] , кацялапкі[ 4] .
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовая травяністая расліна.
Вышыня 15—40 см. Расліна белая ад лямцавага апушэння, з чорна-бурым карэнішчам . Лісце суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, сухія, жоўтыя або аранжавыя, у шарападобных кошыках сабраных у шчыльную шчыткападобную мяцёлку, доўга захоўваюцца (адсюль назва бяссмертнік). Плод — сямянка .
На тэрыторыі Беларусі расце ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе , каля дарог. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Лекавая расліна .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
↑ а б в Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.