Цмен пясчаны

(Пасля перасылкі з Цмін)

Цмен пясчаны, Бяссмертнік[3][4] (Helichrysum arenarium) — кветкавая расліна роду Цмен (Helichrysum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Цмен пясчаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helichrysum arenarium (L.) Moench, 1794

Сінонімы
Gnaphalium arenarium L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  261776
EOL  6230372
GRIN  t:104335
IPNI  212418
TPL  gcc-46514

Народная назва правіць

Народныя назвы: Цмен пясчаны, залатушнік[4], змяёўнік лясны[4], цмін, цмян[5][6], грымотнік[4], залатушнік мужчынскі[5], бяссмертнік, цмен[3], кацелапкі, нітуніч, нячуйвецер[4], сухавейка, сухазелле[4][5][7], цмен жоўты[8][9], кацялапкі[4].

Батанічнае апісанне правіць

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 15—40 см. Расліна белая ад лямцавага апушэння, з чорна-бурым карэнішчам. Лісце суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, сухія, жоўтыя або аранжавыя, у шарападобных кошыках сабраных у шчыльную шчыткападобную мяцёлку, доўга захоўваюцца (адсюль назва бяссмертнік). Плод — сямянка.

Экалогія правіць

На тэрыторыі Беларусі расце ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.

Значэнне правіць

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць