Цна (Цнянскі сельсавет)
Цна[1] (Цна-Ё́дкава; трансліт.: Cna, руск.: Цна) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. У 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска[2].
Вёска
Цна
|
Назва
правіцьНазва паселішча паходзіць ад назвы ракі Цна. Гэты гідронім балцкага паходжання[3].
Гісторыя
правіцьУ 1815 годзе вёска Цна, уласнасць Вінцэнта Талочкі[4]. 12(19?) сакавіка 1817 года маёнтак Цна набыў у Вінцэнта Талочкі на аўкцыёне ігуменскі межавы суддзя Ануфрый Наркевіч-Ёдка[5].
У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць І. Ёдкавай. У 1870 годзе вёска Цна Сёмкава-Гарадзецкай воласці, 40 душ мужчынскага полу, таксама маёнтак Цна І. Ёдкавай. У 1897 годзе ў вёсцы Ёдкава-Цна (Іодково-Цна) 42 двары, 257 жыхароў, прыпісная царква, хлебазапасны магазін. На поўнач ад вёскі месцілася Хмарынская Цна, 27 двароў, 155 жыхароў; таксама былі маёнтак Цна (уладальнік Цімафееў), 4 двары, 11 жыхароў, маёнтак Цна (уладальнік Масальскі), 3 двары, 4 жыхары[4].
Пазней цэнтр Цнянскага сельсавета, у 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска. Вясковая вуліца і завулак Рабочы былі пераназваны ў вуліцу і завулак Ёдкаўскія, вуліца Кальцавая была пераназваная ў вуліцу Хмарынскую. Таксама вясковыя вуліцы займелі назвы Малафееўская, Апалінар’еўская і Ліпавая ў гонар колішніх суседніх фальваркаў Малафееўка, Апалінарава і вёскі Ліпавы Копец[6].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 42 двары, 257 жыхароў
- 1917 год — вёска, 50 двароў, 267 жыхароў; фальварак, 3 двары, 14 жыхароў
- 1941 год — 50 двароў, 326 жыхароў
- 1997 год — 233 гаспадаркі, 793 жыхары
- 1999 год — 823 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска»
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
- ↑ а б Памяць 1998, с. 628.
- ↑ 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 74.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 10.
Літаратура
правіць- Цна-Ёдкава // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх