Цнянская вуліца (Мінск)

вуліца ў Мінску

Вуліца Цня́нская — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Кульман, перасякае завулак Я. Коласа і 2-ю вуліцу Шостая Лінія і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Багдана Хмяльніцкага.

Вуліца Цнянская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Гістарычны раён Камароўка
Працягласць 860 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Якуба Коласа
Ранейшыя назвы Турэцкая,
Усходняя,
3-я лінія
Паштовы індэкс 220013, 220100
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікрараён па вул. Цнянскай уяўляе сабой масіў у асноўным пяціпавярховых жылых дамоў з рэдкімі выключэннямі будынкаў большай паверхавасці[1]. У прыватнасці, на вуліцы Цнянскай стаяць тры цагляныя дзевяціпавярховыя дамы 19701972 гадоў пабудовы з дэкаратыўнымі рашоткамі на дахах[1][2]. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Гісторыя правіць

На пачатку XX стагоддзя сучасная вуліца Цнянская была часткай Кітайскай[3] альбо паводле іншых вытокаў — Турэцкай вуліцы[4][5]. У 1934 годзе падчас «чысткі» старадаўніх назваў, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, вуліца была перайменавана ва Усходнюю[4][5]. У 1979 годзе частка Усходняй вуліцы, размешчаная на поўдзень ад вуліцы Сурганава, атрымала назву Цнянская[4].

Невялікі фрагмент сучаснай вуліцы Цнянскай пэўны час насіў назву Трэцяя лінія[6][7].

Карты правіць

Дарога на Цну на карце Мінска 1911 года.
Вуліцы Цнянская, Турэцкая і Трэцяя лінія на карце Мінска 1918 года.
Вуліцы Цнянская, Усходняя і Трэцяя лінія на карце Мінска 1934 года.

Аб’екты правіць

На рагу вуліц Кульман і Цнянскай размешчаны Мемарыяльны знак падпольшчыкам.

Цікавыя факты правіць

У адным са сваіх міліцэйскіх дэтэктываў М. Чаргінец пісаў: «Хто ведаў старую Цнянскую вуліцу, той пэўна памятае, што яна была нешырокай…»[8]

Зноскі правіць

  1. а б Районы, кварталы: история жилого района универсама «Рига» (руск.). Onliner.by (28 кастрычніка 2013). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  2. Районы, кварталы. История Комаровки: как болото стало торговым центром городского значения (руск.). Onliner.by (12 мая 2012). Праверана 29 ліпеня 2019.
  3. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (недаступная спасылка). Беларускі Калегіюм (10 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
  4. а б в Вячеслав Бондаренко. Блуждающие названия (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Минск старый и новый» (16 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2020. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  5. а б Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Минск старый и новый» (16 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
  6. Загадки минской топонимики: самые странные улицы города (руск.). Onliner.by (27 кастрычніка 2014). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  7. Ольга Шилак. Топонимист об истории минских улиц: «Чиновники попросту не знали, как их назвать!» (руск.). Камсамольская праўда (30 верасня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2019.(недаступная спасылка)
  8. Николай Чергинец. За секунду до выстрела. Минск: Мастацкая літаратура, 1983, с. 238.

Спасылкі правіць