Цудатворны абраз

Цудатворны абраз — у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах іканапісная выява, ушанаваная як крыніца цудатвораў рознага характару (часцей за ўсё вылячэнні, дапамогі на вайне, пры пажары).

Уладзімірскі абраз, адзін з найбольш шанаваных цудатворных абразоў у Расіі

Багаслоўскае абгрунтаванне правіць

 
Абгар атрымлівае Нерукатворны Абраз ад апостала Фадзея
(абраз X стагоддзя з манастыра Святой Кацярыны)

Крыніцай цудоўных дзеянняў, на думку Царквы, з'яўляецца літасць Божая, якая дзейнічае праз абраз[1]. У Праваслаўнай царкве шануецца каля 1000 абразоў, якія праславіліся такім чынам[2]. У асноўным гэта абразы Багародзіцы.

Паданне лічыць першай цудатворнай іконай Мандыліён (Спас Нерукатворны) — плат з выявай Ісуса Хрыста, якая з'явілася на ім пасля таго як ён абцёр ім свой твар. Плат быў пасланы эдэскаму цару Абгару, які выздаравеў праз яго ад праказы. У праваслаўнай традыцыі, паводле падання, першым іканапісцам быў евангеліст Лука, які, напісаўшы абраз Багародзіцы, прынёс яе Панне Марыі, і тая сказала: «Літасць Народжанага ад Мяне і Мая ласказ гэтымі абразамі ды будуць»[3].

Зноскі