Цудоўны або Цудатворны лоў рыбы — евангельская падзея, адзін з двух цудаў Ісуса Хрыста, запісаная ў кананічных Евангеллях. Цуды былі здзейснены на працягу некалькіх гадоў адно ад другога, але ў абодвух цудах апосталы няўдала ловяць рыбу ў Галілейскім моры, а калі Ісус кажа ім паспрабаваць яшчэ закінуць сеткі, яны ўзнагароджаюцца вялікім ўловам.

Рафаэль, Цудоўны лоў рыбы (першы цуд), 1515 г.

У хрысціянскім мастацтве два цуды адрозніваюцца тым, што ў першым цудзе Ісуса малююць у лодцы разам з Пятром, а ў другім цудзе Ён стаіць на беразе.

Біблейскае апавяданне правіць

Першы цудоўны лоў рыбы правіць

Згодна Евангеллю ад Лукі (5:1-11) першы цуд з ловам рыбы адбываецца ў пачатку служэння Ісуса, калі да Хрыста далучаюцца Пётр, а таксама сыны Зевядзея Якаў і Ян.

У дзень, калі адбыўся гэты цуд, Ісус прапаведаваў недалёка ад возера Генісарэтскага (Галілейскага мора), калі ён убачыў дзве лодкі каля берага. Хрыстос садзіцца ў лодку, якая належала Пятру і просіць адплыць крыху ад берага, з лодкі Ён вучыў людзей. Пасля гэтага Ён сказаў Пятру: «Адплыві на глыбіню і закінь сеткі для лоўлі». Пётр адказаў: «Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і не злавілі нічога. Але паколькі ты так кажаш, я закіну сеткі».

Калі яны зрабілі гэта, то «злавілі такую вялікую колькасць рыбы, што іх сетка пачала рвацца» і спатрэбілася дапамога ад іншай лодкі. Калі Пётр убачыў буйную здабычу, і што абедзве лодкі ледзь не танулі, ён упаў да ног Ісуса і сказаў: «Адыдзі ад мяне, Госпадзе! Я чалавек грэшны». Ісус адказаў: "Не бойся, з гэтага часу будзеш лавіць людзей", пасля чаго Пётр і яго супрацоўнікі Якаў і Ян пакінулі ўсё і пайшлі за Ісусам.

Другі цудоўны лоў рыбы правіць

 
Цудоўны лоў 153 рыбаў, фрэска на саборы ў Спалета, Італія (другі цуд)

Другі цудоўны ўлоў рыбы таксама называюць «цудам вылаву 153 рыб», і ён вельмі падобны на першы. Пра цуд паведамляецца ў Евангеллі ад Яна (21:1-14) і ён адбываецца пасля Уваскрэсення Ісуса.

Пасля Уваскрэсення Ісуса сем вучняў — Пётр, і Фама, Нафанаіл, сыны Зеведея (Якаў і Ян), і два іншых — вырашылі пайсці на рыбалку аднойчы ўвечары, але нічога не злавілі у тую ноч. Ранняй раніцай наступнага дня, Ісус (якога яны не пазналі) звярнуўся да іх з берага: «Сябры, ці ёсць у вас якая рыба?»

Калі яны адказаць адмоўна (пытанне на грэчаскай мове выкарыстоўвае часціцу, якая чакае адказ «Не»), Ісус адказвае: «Кіньце вашыя сетку па правы бок лодкі, і вы зловіце» Пасля гэтага, « і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы.

Зразумеюшы падабенства з Настоўнікам, вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: «Гэта Гасподзь!», пасля чаго Пётр скокнуў у ваду і паплыў, каб сустрэцца з Хрыстом (аспект гісторыі часта, паказваецца у хрысціянскім мастацтве), а астатнія вучні рушылі ўслед ў лодцы, буксіруючы сетку, у якой аказалася 153 буйныя рыбы.

Гэты ўрывак традыцыйна з'яўляецца адным з літургічных чытанняў напярэдадні Вялікдня, на гэту тэму былі напісаныя пропаведзі Аўрэлія Аўгустына, Іаана Златавуста і іншымі.

У мастацтве правіць