Цукровая пудра — тонка здробненыя крышталі цукровага пяску памерам не больш за 0,2 мм[1]. Пудра выкарыстоўваецца ў падрыхтоўцы кандытарскіх вырабаў (напрыклад глазуры), для пасыпкі выпечкі. У хатніх умовах вырабляецца шляхам драбнення цукровага пяску ў кавамолцы ці расцірання яго ў ступцы.

Цукровая пудра

Для прадухілення камякавання пудры, у яе склад дадаюць антызлежвальныя кампаненты: кукурузны крухмал (да 5 %), трыкальцыйфасфат, карбанат магнію, двухвокіс крэмнію, сілікат кальцыю, трысілікат магнію, алюмасілікат натрыю, алюмасілікат кальцыю (да 1,5 % аднаго ці некалькіх антызлежвальнікаў)[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б ГОСТ 31895-2012 — Сахар белый. Технические условия.

Спасылкі правіць