Цунамі ў Зондскім праліве (2018)

Цунамі ў Зондскім праліве — стыхійнае бедства, якое адбылося 22 снежня 2018 года на поўдні Інданезіі. Цунамі абрынулася на абодва бакі Зондскага праліва, як мяркуюць, яно было выклікана вывяржэннем вулкана Анак Кракатау. Загінула, па меншай меры, 429 чалавек, больш за 1400 былі паранены[1].

Канцэртная пляцоўка на ўзбярэжжы пасля цунамі

На думку навукоўцаў, абвалілася падводная частка вулканічнага конусу, гэта і выклікала магутную хвалю. Цунамі стала адным з самых разбуральных за ўсю гісторыю Інданезіі[2].

Сярод ахвяр апынуліся ўдзельнікі папулярнай у Інданезіі мясцовай групы Seventeen. Хвалі накрылі музыкаў і іх гледачоў проста падчас выступу ў курортным горадзе Танджунг-Лесунг[3].

Вайскоўцы, якія былі прыцягнутыя да пошукава-выратавальных работ, 23.12.2018

Да пошукаў пацярпелых былі прыцягнутыя сотні вайскоўцаў і добраахвотнікаў — яны прачэсвалі пляжы правінцыяў, якія трапілі пад удар стыхіі[4].

Зноскі

  1. Sunda Strait tsunami death toll likely to rise, say Indonesian officials. The Guardian (23 снежня 2018). — «The tsunami is believed to have been caused by the collapse of Anak Krakatau that followed an eruption of the Anak Krakatau volcano. There were no significant seismic tremors to indicate a tsunami was coming.»  Праверана 23 December 2018.
  2. tvr.by
  3. nashaniva.by
  4. belsat.eu