Цусіма
Цусіма (яп.: 対馬) — група астравоў у Японскім моры. Належыць Японіі (адносіцца да прэфектуры Нагасакі, да 1872 года быў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай — правінцыяй Цусіма). Размешчаны ў Карэйскім праліве паміж Карэяй і паўднёвым японскім востравам Кюсю. Агульная плошча — 696,3 км². Насельніцтва — 34,4 тыс. жыхароў (2010).
Цусіма | |
---|---|
яп. 対馬 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 696,3 км² |
Найвышэйшы пункт | 649 м |
Насельніцтва | 34 400 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 49,4 чал./км² |
Размяшчэнне | |
34°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | прэфектура Нагасакі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1949 годзе, праз год пасля абвяшчэння Рэспублікі Карэя, прэзідэнт Лі Сын Ман высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да акупаванай амерыканскімі войскамі Японіі на Цусіму і заявіў пра гістарычную прыналежнасці вострава да старажытнай карэйскай дзяржавы Сіла. Адпаведны законапраект быў разгледжаны ў паўднёвакарэйскай Нацыянальнай Асамблеі 22 сакавіка 1949 года, але быў адкладзены на стадыі парламенцкага камітэта. У канцы 1949 года Лі Сын Ман адмовіўся ад гэтай ідэі, бо прызнаў, што працяг спору прывядзе да канфлікту з іншымі дзяржавамі. Дзяржаўны дэпартамент ЗША, падводзячы вынікі справы, заявіў, што сіласкі кантроль над востравам скончыўся ў 500 годзе, а ў 17 ст. Цусіма была канчаткова мірна і добраахвотна ўключана ў склад японскай метраполіі, што не выклікала ніякіх пратэстаў у тагачаснага кіраўніцтва Карэі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цусіма