Ківорый

(Пасля перасылкі з Цыборый)

Ківо́рый (грэч. κιβώριον, лац.: ciborium) — навес над прастолам (алтаром), які падтрымліваецца калонамі.

Бронзавы ківорый працы Берніні ў саборы Св. Пятра.

З'яўляецца ў IVVI стагоддзях. Ківорый — спачатку — пасудзіна для піцця, у хрысціянскіх храмах — даразахавальніца, якая знаходзіцца пад алтарным покрывам. З часам ківорыем сталі называць алтарнае покрыва, якое падтрымліваецца калонамі і багата ўпрыгожана.

У плане часцей за ўсё ўяўляе сабой квадрат, складаецца з чатырох арак, якія абапіраюцца на чатыры калоны. Да ківорыя мацаваліся дзверы або фіранкі, якія закрывалі прастол у прамежках паміж службамі. Ківорыі мелі форму купала, вежачкі, эдыкулы, драпіровак, у завяршэнні меў скульптуру, султан (плюмаж), вастрыё, па баках афармляўся ламбрэкенам (зубчасты дэкаратыўны элемент, аздоблены пазументам, кутасамі) і інш.

Існавалі таксама ківорыі над амбонам, купеллю для хрышчэння і г.д. У іканапісе выява ківорыя сімвалізуе алтар.

Асабліва часта такая надбудова над алтаром сустракаецца ў цэрквах Італіі. Ужо ў раннехрысціянскіх базіліках яго прызначэннем было вылучыць і ахоўваць алтар, які стаяў на магіле мучанікаў. Тут таксама захоўваўся паміж набажэнствамі і асвячоны хлеб.

З Сярэднявечча разам з назвай ківорый часта ўжываецца назва балдахін, якая, аднак мае іншага сэнс.

Спасылкі правіць