Цынагнат (Cynognathus, ад стар.-грэч.: κύνεος γνάθος — «сабачыя сківіцы») — выкапнёвы драпежнік даўжынёй цела каля метра, які жыў у перыяд ранняга і сярэдняга трыяса. Належаў да сінапсід, жывёл, якія больш нагадваюць сучасных млекакормячых, і ўваходзіў у інфраатрад Eucynodontia. Род Cynognathus меў распаўсюджанне амаль па ўсім свеце. Выкапнёвыя парэшткі цынагнатаў на сённяшні дзень выяўлены на тэрыторыі Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Кітая і Антарктыды. Было апісана шмат відаў, але ўсе яны з'яўляюцца сінонімамі віду Cynognathus crateronotus.

Цынагнат

Чэрап Cynognathus crateronotus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynognathus

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4529448
FW  56878

Літаратура правіць

  • Thomas S. Kemp: The Origin & Evolution of Mammals. Oxford University Press, Oxford 2005. ISBN 0-19-850761-5.
  • Robert L. Carroll: Paläontologie und Evolution der Wirbeltiere, Thieme, Stuttgart (1993), ISBN 3-13-774401-6