Цырын

аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Цы́рын[1] (трансліт.: Cyryn, руск.: Цырин) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Адміністрацыйны цэнтр Цырынскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.

Аграгарадок
Цырын
Каплічка
Каплічка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 496 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовы індэкс
231455
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233852126
Цырын на карце Беларусі ±
Цырын (Беларусь)
Цырын
Цырын (Гродзенская вобласць)
Цырын

Цырын — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя

правіць

Упершыню Цырын (Цэрын) згадваецца ў XVI ст. як уладанне вялікіх князёў. У 1432 Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградскай зямлі Севестрыяну Сегеню. У кан. XVI ст. тут праводзіліся павятовыя соймікі. Цягам XVIXVIII стст. мястэчка было цэнтрам староства Наваградскага павета.

 
Царква, фота пач. XX ст.

У Цырыне кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сустракаў войска, што вярталася з Масквы. Станам на 1718 у мястэчку было 62 дымы, на 1795 — 75 двароў. 5 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Цырыну Магдэбургскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цырын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 1852 расійскія ўлады збудавалі тут драўляную царкву. У 1862 адкрылася прыходская школа, у другой палове 80-х — народнае вучылішча. У кан. XIX — пач. XX ст. існавалі валасная і мяшчанская ўправы, царква, 2 капліцы, яўрэйскі малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазін, вадзяны млын; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Станам на 1908 у мястэчку было 110 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Цырын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградскага павета. За польскім часам тут існавала пачатковая школа, пошта, прыватныя яўрэйскія крамы, кааператыўная ашчадная каса (каса Стэфчыка).

У 1939 Цырын увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. На 1 студзеня 2000 у вёсцы было 240 двароў.

Насельніцтва

правіць

Інфраструктура

правіць

У Цырыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

правіць

Славутасці

правіць
  • Каплічка

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Праабражэння Гасподняга

Вядомыя асобы

правіць

Дадатковыя звесткі

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Цырын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  4. Cyryn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. 724.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.
  6. Памяти Ивана Иосифовича Леоновича // Газета «Вести БНТУ», № 18 от 31 Октября 2018 (руск.)
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 170.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць