Цырынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Цы́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цырын.

Цырынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цырын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 020
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кайшоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчэўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)[2]. 28 верасня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Варанчанскі сельсавет.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1254 чалавекі[3], з іх 94,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,9 % — палякі, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1020 чалавек[5].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.