Цэйтнот (ад ням.: Zeit  — «час» + ням.: Not  — «патрэба»[1]) — становішча ў шахматах, пры якім гульцу трэба зрабіць яшчэ шмат хадоў, а часу ўжо не застаецца. Паняцце цэйтнот з'явілася пасля ўвядзення кантролю часу ў афіцыйных спаборніцтвах. Таксама можа выкарыстоўвацца ў некаторых настольных гульнях.

«Жорсткі» цэйтнот  — гэта становішча, калі ў гульца наогул не застаецца часу на ход (хвіліна ці менш на дзесяць і больш хадоў). Каб пазбегнуць адкрыта бессэнсоўных дзеянняў гульцоў у цэйтноце часам ужываецца Byo-yomi (баёмі). У гэтым выпадку гулец атрымлівае дадатковы час, але кожны наступны ход строга абмежаваны (напрыклад, хвіліна на адзін ход). Таксама гулец не мае права прымнажаць ці зберагаць хвіліны.

У сучасных шахматных спаборніцтвах усё шырэй ужываецца кантроль часу з даданнем, прапанаваны Робертам Фішэрам.

Слова выйшла з шахматнага лексікона і пачало ўжывацца ў іншых сферах. Сэнс — недахоп часу.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2