Цэлясцін Лявонавіч Бурстын

Цэлясцін Лявонавіч Бурсты́н[1] (28 студзеня 1888, г. Цярнопаль (Галіцыя) — 21 кастрычніка 1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929)[2].

Цэлясцін Лявонавіч Бурстын
Дата нараджэння 28 студзеня 1888(1888-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1938(1938-10-21) (50 гадоў) ці 2 кастрычніка 1938(1938-10-02) (50 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Партыя

Біяграфія правіць

Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе[2].

Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці[2]. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск[2]. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ[2]. Быў членам ВКП(б).

У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССР[3]. Пражываў у кватэры № 43 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 11 снежня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асу­джаны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Аўстрыі і Польшчы». Загінуў (не вытрывала катаванняў сэрца) у мінскай турме НКУС 2.10.1938. Рэабілітаваны пастановай намесніка галоўнага ваеннага пракурора БВА 2.3.1956. Асабовая справа Б. № 5560-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры[2]. Разам з Э. Гурса  (руск.) і Э. Картанам  (руск.) распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа  (руск.). Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў[2].

Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы  (руск.) ў эўклідаву  (руск.).

Перапісваўся з Альбертам Эйнштэйнам[5].

Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Матэматычныя працы. Мн., 1933;
  • Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933;
  • Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.

Зноскі

  1. БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. а б в г д е ё Бурстин Целестин Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  3. Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч (руск.)
  4. БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  5. Mir wurde die traurige Aufgabe zuteil, Ihnen, sehr geehrter Herr Professor

Літаратура правіць

Спасылкі правіць