Цэнтральнае ўпраўленне Паўднёвага В’етнама

Цэнтральнае ўпраўленне Паўднёвага В’етнама (в’етн.: Văn phòng Trung ương Cục miền Nam, англ.: Central Office for South Vietnam; COSVN) — палітычны і ваенны штаб В’етнамскай народнай арміі, які кіраваў усімі дзеяннямі камуністычных сіл у Паўднёвым В’етнаме падчас В’етнамскай вайны.

Упраўленне было створана ў 1961 годзе для кіраўніцтва партызанскай вайной, якую вёў Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В’етнама (В’етконг). Орган падпарадкоўвалася генеральнаму штабу В’етнамскай народнай арміі, у 19641967 гадах прадстаўніком генштаба пры ўпраўленні быў Нгуен Ці Тхань, пасля яго смерці — Фам Хунг.

На працягу ўсёй В’етнамскай вайны сілы ЗША і Рэспублікі В’етнам беспаспяхова спрабавалі знішчыць Цэнтральнае ўпраўленне. Яго дакладнае месцазнаходжанне было невядома; па сцвярджэнні генерала Уільяма Уэстморленда, у пачатку 1960-х гадоў ўпраўленне размяшчалася ў правінцыі Тэйнінь, а пазней — на тэрыторыі Камбоджы. Знішчэнне гэтага штаба было абвешчана прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам адной з мэтаў ваеннай аперацыі ў Камбоджы ў 1970 годзе, але выявіць яго так і не ўдалося.

Спасылкі правіць

  • Westmoreland, William C. A Soldier Reports. — Garden City, New York: Doubleday & Company, Inc, 1976.