Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, утвораны Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 4 снежня 1989 года.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ЦВК РБ
Краіна
Адрас Мінск, вул. Савецкая, д. 11
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта правядзенне выбараў
Тып арганізацыі выбарчая камісія
Афіцыйныя мовы беларуская[4]
Кіраўнікі
Старшыня Ігар Карпенка
Намеснік Вадзім Іпатаў  (руск.)
Заснаванне
Дата заснавання 25 жніўня 1991 (32 гады таму) (1991-08-25)
Бюджэт 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2])
Колькасць супрацоўнікаў 12[3]
Матчыная арганізацыя Усебеларускі народны сход[5]
Папярэднік Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР
rec.gov.by

Агляд правіць

Дзейнасць Цэнтральнай камісіі спачатку вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі. У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі ўрэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.

Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць Старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.

Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.

Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з’яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральнай камісіі — Ігар Васільевіч Карпенка.

Склад камісіі правіць

2016 – 2021 правіць

  1. Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, старшыня
  2. Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў  (руск.), намеснік старшыні
  3. Алена Мікалаеўна Дмухайла, сакратар
  4. Андрэй Анатольевіч Гуржы
  5. Вольга Леанідаўна Дарашэнка
  6. Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
  7. Святлана Пятроўна Кацуба
  8. Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
  9. Ігар Анатольевіч Плышэўскі
  10. Марына Юр’еўна Рахманава
  11. Алег Леанідавіч Сліжэўскі
  12. Ірына Аляксандраўна Цэлікавец[6].

з 2021 правіць

  1. Ігар Васільевіч Карпенка, старшыня
  2. Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
  3. Алена Анатольеўна Балдоўская, сакратар
  4. Андрэй Анатольевіч Гуржы
  5. Вольга Леанідаўна Дарашэнка
  6. Дзяніс Уладзіміравіч Дук
  7. Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
  8. Алена Канстанцінаўна Кунцэвіч
  9. Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
  10. Аляксандр Генадзьевіч Ткачоў
  11. Кацярына Аляксандраўна Федасенка
  12. Аляксандр Уладзіміравіч Южык

Міжнародныя санкцыі правіць

10 красавіка 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2006 года старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША па падазрэнні ў падтасоўцы вынікаў[7][8][9]. У 2007 годзе ў амерыканскі санкцыйны спіс быў дададзены і член ЦВК Алег Сліжэўскі[10][11].

У лютым 2011 года Ярмошына разам з іншымі членамі ЦВК была зноў унесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[12][13]. Гэтыя еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[14].

2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі саюз увёў санкцыі ў дачыненні да ўсіх 12 членаў камісіі за парушэнні на жнівеньскіх выбарах[15][16]. Восенню 2020 года Вялікабрытанія[17], Канада[18][19] і Швейцарыя[20] таксама ўвялі санкцыі супраць усіх членаў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава  (руск.) і сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 года[21], а 21 чэрвеня 2021 года пашырылі іх на астатніх членаў камісіі[22]. Акрамя таго, 23 снежня 2020 года пад санкцыі ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія як установа, што падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі, за кіраўніцтва фальшывымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня, якія ўключалі мноства парушэнняў, у тым ліку нядопуск кандыдатаў ад апазіцыі, адмову ў доступе назіральнікам і засведчанне недакладных вынікаў галасавання[23][24].

У сакавіку 2022 года Канада ўвяла санкцыі супраць новага кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі[25]. У чэрвені таго ж года Карпенка трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС[26]; да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя[27].

У сакавіку 2023 года Карпенку і іншых супрацоўнікаў беларускага ЦВК, якія ўвайшлі ў склад камісіі пасля 2020 года, унеслі ў амерыканскі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[28].

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 12 лютага 2019.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняй за 2010 год цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 20 красавіка 2011.
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2019. Праверана 12 лютага 2019.
  4. https://rec.gov.by/by/central-kom-by/
  5. https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/kanstytutsyi-belarusi/kanstytutsyya-1994-goda-sa-zmyanennyami-i-dapa-nennyami2022/
  6. Намеснікам старшыні ЦВК абраны Вадзім Іпатаў, сакратаром — Алена Дмухайла . БелаПАН. Наша Ніва (21 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 20 верасня 2021.
  7. История европейских санкций в отношении Белоруссии (руск.). ТАСС  (укр.) (12 кастрычніка 2020). Праверана 13 студзеня 2021.
  8. Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  9. Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  10. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  11. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  12. Beschluss 2011/69/GASP des Rates vom 31. Januar 2011 zur Änderung des Beschlusses 2010/639/GASP des Rates über restriktive Maßnahmen gegen einzelne belarussische Amtsträger (ням.). EUR-Lex[en] (2 лютага 2011). Праверана 21 жніўня 2020.
  13. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  14. Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru  (укр.) (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  15. Евросоюз ввел санкции против Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета  (укр.) (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
  16. Хто і якія санкцыі ўвёў супраць уладаў Беларусі. Разьбіраемся . Беларуская служба Радыё «Свабода» (19 лютага 2021). Праверана 15 верасня 2021.
  17. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  18. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  19. Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  20. Searching for subjects of sanctions
  21. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  22. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  23. Хожаінова, Вікторія. США ввели санкції проти білоруської ЦВК, ОМОНу та заступника голови МВС (укр.)(недаступная спасылка). UA: Перший (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
  24. Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (23 снежня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  25. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette[en] (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  26. ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (руск.). Настоящее Время (3 чэрвеня 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
  27. Searching for subjects of sanctions (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft.
  28. США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК[ru] (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.