Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, утвораны Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 4 снежня 1989 года.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі | |
---|---|
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ЦВК РБ |
Папярэднік | Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР |
Дата ўтварэння | 25 жніўня 1991 |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | правядзенне выбараў |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. Савецкая, д. 11 |
Старшыня | Лідзія Ярмошына |
Намеснік | Вадзім Іпатаў |
Бюджэт | 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2]) |
Колькасць супрацоўнікаў | 12[3] |
Сайт | rec.gov.by |
Дзейнасць Цэнтральнай камісіі ў той перыяд вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі.
У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі урэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.
Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць Старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.
Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.
Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з'яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральнай камісіі — Лідзія Міхайлаўна Ярмошына.
Склад камісііПравіць
- Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, старшыня
- Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
- Алена Мікалаеўна Дмухайла, сакратар
- Андрэй Анатольевіч Гуржы
- Вольга Леанідаўна Дарашэнка
- Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
- Святлана Пятроўна Кацуба
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
- Ігар Анатольевіч Плышэўскі
- Марына Юр'еўна Рахманава
- Алег Леанідавіч Сліжэўскі
- Ірына Аляксандраўна Цэлікавец
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняй за 2010 год цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 20 красавіка 2011.
- ↑ Состав комиссии (руск.) . Праверана 30 кастрычніка 2015.