Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, утвораны Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 4 снежня 1989 года.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі | |
---|---|
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ЦВК РБ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, вул. Савецкая, д. 11 |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | правядзенне выбараў |
Тып арганізацыі | выбарчая камісія |
Афіцыйныя мовы | беларуская[4] |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Ігар Карпенка |
Намеснік | Вадзім Іпатаў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 жніўня 1991 |
Бюджэт | 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2]) |
Колькасць супрацоўнікаў | 12[3] |
Матчыная арганізацыя | Усебеларускі народны сход[5] |
Папярэднік | Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР |
rec.gov.by |
Агляд
правіцьДзейнасць Цэнтральнай камісіі спачатку вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі. У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі ўрэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.
Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць Старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.
Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.
Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з’яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральнай камісіі — Ігар Васільевіч Карпенка.
Склад камісіі
правіць2016 – 2021
правіць- Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, старшыня
- Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
- Алена Мікалаеўна Дмухайла, сакратар
- Андрэй Анатольевіч Гуржы
- Вольга Леанідаўна Дарашэнка
- Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
- Святлана Пятроўна Кацуба
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
- Ігар Анатольевіч Плышэўскі
- Марына Юр’еўна Рахманава
- Алег Леанідавіч Сліжэўскі
- Ірына Аляксандраўна Цэлікавец[6].
з 2021
правіць- Ігар Васільевіч Карпенка, старшыня
- Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
- Алена Анатольеўна Балдоўская, сакратар
- Андрэй Анатольевіч Гуржы
- Вольга Леанідаўна Дарашэнка
- Дзяніс Уладзіміравіч Дук
- Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
- Алена Канстанцінаўна Кунцэвіч
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
- Аляксандр Генадзьевіч Ткачоў
- Кацярына Аляксандраўна Федасенка
- Аляксандр Уладзіміравіч Южык
Міжнародныя санкцыі
правіць10 красавіка 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2006 года старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША па падазрэнні ў падтасоўцы вынікаў[7][8][9]. У 2007 годзе ў амерыканскі санкцыйны спіс быў дададзены і член ЦВК Алег Сліжэўскі[10][10].
У лютым 2011 года Ярмошына разам з іншымі членамі ЦВК была зноў унесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[11][12]. Гэтыя еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[13].
2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі саюз увёў санкцыі ў дачыненні да ўсіх 12 членаў камісіі за парушэнні на жнівеньскіх выбарах[14][15]. Восенню 2020 года Вялікабрытанія[16], Канада[17][18] і Швейцарыя[19] таксама ўвялі санкцыі супраць усіх членаў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава і сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 года[20], а 21 чэрвеня 2021 года пашырылі іх на астатніх членаў камісіі[21]. Акрамя таго, 23 снежня 2020 года пад санкцыі ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія як установа, што падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі, за кіраўніцтва фальшывымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня, якія ўключалі мноства парушэнняў, у тым ліку нядопуск кандыдатаў ад апазіцыі, адмову ў доступе назіральнікам і засведчанне недакладных вынікаў галасавання[22][23].
У сакавіку 2022 года Канада ўвяла санкцыі супраць новага кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі[24]. У чэрвені таго ж года Карпенка трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС[25]; да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя[26].
У сакавіку 2023 года Карпенку і іншых супрацоўнікаў беларускага ЦВК, якія ўвайшлі ў склад камісіі пасля 2020 года, унеслі ў амерыканскі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[27].
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (20 красавіка 2011).
- ↑ Состав комиссии (руск.)(недаступная спасылка) (30 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ https://rec.gov.by/by/central-kom-by/
- ↑ https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/kanstytutsyi-belarusi/kanstytutsyya-1994-goda-sa-zmyanennyami-i-dapa-nennyami2022/
- ↑ Намеснікам старшыні ЦВК абраны Вадзім Іпатаў, сакратаром — Алена Дмухайла . БелаПАН. Наша Ніва (21 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ История европейских санкций в отношении Белоруссии (руск.). ТАСС (12 кастрычніка 2020). Праверана 13 студзеня 2021.
- ↑ Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
- ↑ а б Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Beschluss 2011/69/GASP des Rates vom 31. Januar 2011 zur Änderung des Beschlusses 2010/639/GASP des Rates über restriktive Maßnahmen gegen einzelne belarussische Amtsträger (ням.). EUR-Lex (2 лютага 2011). Праверана 21 жніўня 2020.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Евросоюз ввел санкции против Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Хто і якія санкцыі ўвёў супраць уладаў Беларусі. Разьбіраемся . Беларуская служба Радыё «Свабода» (19 лютага 2021). Праверана 15 верасня 2021.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Хожаінова, Вікторія. США ввели санкції проти білоруської ЦВК, ОМОНу та заступника голови МВС (укр.)(недаступная спасылка). UA: Перший (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (23 снежня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (руск.). Настоящее Время (3 чэрвеня 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Searching for subjects of sanctions (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft.
- ↑ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.