Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität, англ.: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібамі ў Будапешце і Вене. Навучанне вядзецца на англійскай мове. Установа мае падвойную венгерскую і амерыканскую акрэдытацыю.
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт | |
---|---|
венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität | |
Арыгінальная назва |
венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität |
Міжнародная назва | англ.: Central European University |
Заснаваны | 1991 |
Рэктар | Шаліні Рандэрыя[d] |
Студэнты | 1 500[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Будапешт, Вена |
Сайт | ceu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьМетодыка выкладання ўстановы апелюе да адукацыйных традыцый амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя даследаванні. Установа адрозніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўніверсітэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыццё выдаткаў на навучанне і пражыванне ў Будапешце дзякуючы стыпендыяльнай сістэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў установы.
Факультэты
правіць- Дзяржаўнага кіравання
- Эканомікі і бізнесу
- Філасофіі
- Гендэрных даследаванняў
- Гісторыі
- Кагнітывістыкі
- Прыкладной матэматыкі
- Навук аб навакольным асяроддзі
- Паліталогіі
- Права
- Сацыялогіі і сацыяльнай антрапалогіі
- Міжнародных адносін
- Сярэднявечных навук
- Нацыяналістычных навук
- Школа сацыяльнай палітыкі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы