Цэнтральны фронт

Цэнтральны фронт — аператыўнае аб’яднанне савецкіх войскаў з 15 лютага да 20 кастрычніка 1943 года (камандуючы — генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі), у Другой сусветнай вайне.

Цэнтральны фронт
Цэнтр.Ф
руск.: Центральный фронт
Эмблема УС
Гады існавання 24 ліпеня 1941 - 20 кастрычніка 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып Фронт
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Камандуючыя войскамі, гл. спіс

Войскі фронту вялі баявыя дзеянні на тэрыторыі Курскай і Арлоўскай абласцей, удзельнічалі ў 1943 годзе ў Курскай бітве, пры Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі нанеслі галоўны ўдар ворагу на Канатопскім кірунку і ў жніўні 1943 года ўступілі на землі Украіна. На працягу жніўня-верасня яны адваявалі частку Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей. 20 кастрычніка 1943 года Цэнтральны фронт перайменаваны ў Беларускі фронт (пазней — Першы Беларускі фронт).