Цэнтрызм (палітыка)

палітычная ідэалогія
(Пасля перасылкі з Цэнтрызм, палітыка)

Цэнтрызм у палітыцы — палітычная пазіцыя палітычнага руху або групы, прамежкавая паміж правымі і левымі рухамі або групамі, адмова ад левага і правага экстрэмізму.

Цэнтрызм — ідэйна-палітычная канцэпцыя, якая імкнецца пазбягаць ідэалагічна абумоўленай палітычнай палярызацыі, а таксама канфрантацыйных формаў палітычнай барацьбы; стан свядомасці і дзейнасці палітычных сілаў, які характарызуецца памяркоўнымі, кампраміснымі, заснаванымі на значнай сацыяльнай базе, разумнымі дзеяннямі нерадыкальнага характару. Цэнтрызм звычайна выяўляецца ў імкненні палітычных суб’ектаў прыняць ідэйна прамежкавае становішча паміж варагуючымі правымі і левымі, дэмакратычнымі і кансерватыўнымі, ліберальнымі і камуністычнымі групоўкамі і плынямі або заняць фармальна нейтральную пазіцыю. Ўсплёск цэнтрысцкіх настрояў, як правіла, супадае з перыядамі палітычнай палярызацыі і радыкалізацыі і звязаны з імкненнем сіл, якія займаюць цэнтрысцкую пазіцыю, прыцягнуць на свой бок сімпатыі грамадзян, дабіцца маральнай падтрымкі сваіх дзеянняў, паднесці сябе як альтэрнатыву радыкалам ва ўмовах жорсткага выбару, стаць сімвалам стабільнасці і надзейнасці. Аднак, як паказвае практыка, у сітуацыі крызісу і нестабільнасці грамадства таксама схільна расколу і палярызацыі, таму цэнтрысцкія ідэі ў большасці выпадкаў застаюцца незапатрабаванымі.

Літаратура правіць

  • А. Світа. Цэнтрызм // Палітычная энцыклапедыя. Рэдкал.: Ю. Левенец (старшыня), Ю. Шапавал (нам. старшыні) і інш. — К.: Парламенцкае выдавецтва, 2011. — с. 769 ISBN 978-966-611-818-2