Цэнтр — Даліна Луары

рэгіён у Францыі
(Пасля перасылкі з Цэнтр, рэгіён Францыі)

Цэнтр — Даліна Луары (фр.: Centre-Val de Loire) — рэгіён у цэнтры Францыі. Мяжуе на поўначы з Іль-дэ-Франс, на паўночным захадзе — з Верхняй Нармандыяй, на захадзе — з Ніжняй Нармандыяй і Пей-дэ-ля-Луар, на поўдні — з Пуату-Шарант, Лімузенам і Авернью, на ўсходзе — з Бургундыяй. Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 2 526 919 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартаментаў: Шэр, Эр і Луар, Эндр, Эндр і Луара, Луар і Шэр і Луарэ. Адміністрацыйны цэнтр — Арлеан (113 257 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам з'яўляецца Тур (135 480 жыхароў).

Цэнтр — Даліна Луары
фр.: Centre-Val de Loire
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Арлеан
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960[1]
Кіраўнік François Bonneau[d]
Насельніцтва (2007) 2 526 919
Плошча 39 151 км²
Цэнтр — Даліна Луары на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 FR-CVL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць

  1. décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773