Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у складзе Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў. Асноўнай мэтай Цэнтра з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, фалькларыстыкі, мовы і літаратуры. Цэнтр з’яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | |
---|---|
Размяшчэнне | Мінск, вуліца Сурганава, 1, корпус 2. |
Тып арганізацыі | навуковая арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | Руская, Беларуская |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Аляксандр Іванавіч Лакотка |
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце | Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі |
Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце | Сяргей Пятровіч Віцязь |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2012 |
belcentre.by |
Гісторыя
правіцьСтвораны ў 2012 годзе ў выніку аб’яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 была адноўлена дзейнасць Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ўвайшлі ў склад Цэнтра ў якасці філіялаў.
На 1 мая 2015 колькасць супрацоўнікаў Цэнтра складала 203 чал., у тым ліку 2 акадэміка, 5 членаў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук[1].
Адміністрацыя
правіцьДырэктар цэнтра — акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка; першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — кандыдат гістарычных навук Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі; намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце — доктар гістарычных навук Сяргей Пятровіч Віцязь.
Кірункі дзейнасці
правіць- Вывучэнне этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі; міжэтнічных сувязей беларусаў, рускіх, украінцаў і іншых народаў у сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры.
- Распрацоўка праблем гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва, антрапалогіі культуры.
- Вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця.
- Правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў.
- Падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх.
- Выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу.
- Вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязей у славянскім свеце і за яго межамі.
- Даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збораў твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў[1].
Спасылкі
правіцьЗноскі
- ↑ а б Запрашаем! . Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Праверана 7 снежня 2023.