Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый

Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый (ЦРГКЛіТ) — праектная арганізацыя ў Мінску, якая спецыялізуецца на праектах рэстаўрацыі. Размешчана па адрасе Траецкая набярэжная, 6.

Цэнтр валодае вялікім дакументальным архівам праектнай дакументацыі па гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі. Маецца ліцэнзія на ўсе віды праектных работ 1-га і 2-га ўзроўню адказнасці, на абследавальніцкія працы, фізіка-хімічныя і гісторыка-архіўныя пошукі[1].

У цэнтры працуюць спецыялісты мастацкай разьбы па камені, спецыялісты-мэбельшчыкі, рэстаўратары ікон і манументальнага жывапісу. Акрамя рэстаўрацыі ЦРГКЛіТ займаецца культавым дойлідствам, паркамі, сядзібнымі комплексамі, праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў[1].

Гісторыя

правіць

5 мая 1968 года створаны Навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні па рамонце і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі, мастацтва, архітэктуры і археалогіі Міністэрства культуры БССР. 30 красавіка 1969 года перайменаваны ў Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Міністэрства культуры БССР. З 27 лістапада 1985 года Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя»[2]. Створана майстэрня па рэстаўрацыі помнікаў садова-паркавага мастацтва і драўлянага дойлідства (кіраўнік А. Лакотка)[3]. 1 сакавіка 1988 адкрыты праектны інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» ў сістэме аб’яднання «Белрэстаўрацыя»[2]. Архітэктурна-рэстаўрацыйныя аддзелы былых СНРГІМ былі пераўтвораныя ў Архітэктурна-канструктарскія майстэрні. Філіялы інстытута былі адкрытыя ў Гродне, Віцебску, Магілёве[3].

29 снежня 1989 года «Белрэстаўрацыя» перайменавана ў арэнднае прадпрыемства «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут» (АП «БРПІ»)[2]. У 2002 годзе інстытут ператвораны ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый» (ТАА «ЦРГКЛіТ»)[1].

Праекты рэстаўрацыі

правіць

Зноскі