Цэ́рынгены (ням.: Zähringer) — старажытны нямецкі (швабскі) род з Швабіі, прадстаўнікі якога былі герцагамі Карынтыі і маркграфамі Вероны (1061—1077), герцагамі Швабіі (1092—1097), герцагамі Цэрынгенскімі (1097—1218), намеснікамі (рэктарамі[en]) і герцагамі Бургундыі (1127—1218) і герцагамі Тэкскімі (1187—1432), а таксама кіраўнікамі (з 1112 года маркграфамі, з 1803 года курфюрстамі, з 1806 года вялікімі герцагамі) Бадэна (да 1918 года).

Цэрынгены
Тытулы герцагі Карынтыі і маркграфы Вероны (1061—1077),

герцагі Швабіі (1092—1097),
герцагі Цэрынген (1097—1218),
герцагі Бургундыі (1127—1218),
герцагі Тэкскія (1187—1432),
маркграфы (з 1112), курфюрсты (з 1803), вялікія герцагі Бадэна (1806 - 1918)

Заснавальнік Бертольд I
Апошні кіраўнік Фрыдрых II
Цяперашні глава Максіміліян Бадэнскі (нар. 1933)
Год заснавання XI ст.
Герцагства Цэрынгенаў на карце Арэлата XII стагоддзя

Узвышэнне Цэрынгенаў правіць

 
Замак Гогенбадэн

Цэрынгены прыпісвалі сабе паходжанне ад швабскага герцага Эрхангеры, пакаранага смерцю ў 917 годзе каралём Конрадам I, а таксама ад Гунтрама Багатага (пам. пасля 973 года), графа ў Брэйсгау, нібыта агульнага продка як Цэрынгенаў, так і Габсбургаў.

Першым дакладана вядомым прадстаўніком роду лічыцца Бертольд, ці Бецэлін (пам. 15 ліпеня 1024 года), граф Ортэнау. Паклаў пачатак магутнасці Цэрынгенаў яго сын граф Бертольд I Барадаты, які прад’явіў пасля смерці імператара Генрыха III прэтэнзіі на абяцанае яму нібыта Генрыхам швабскае герцагства. Удава Генрыха, імператрыца Агнеса, аддала гэты лен Рудольфу Швабскаму і зрабіла Бертольда замест гэтага герцагам Карынтыі і маркграфам Вероны (1061 год). Аднак Бертольд не змог замацавацца ў Карынтыі і перайшоў на бок ворагаў франконскага дому, падтрымаўшы кандыдатуру на нямецкі прастол герцага Рудольфа Швабскага. За гэта ён быў пазбаўлены Генрыхам IV карынтыйскага і веронскага ленаў (1072 год, канчаткова ў 1077 годзе).

Са смерцю Бертольда I у 1078 годзе род Цэрынгенаў падзяліўся на дзве лініі: бадэнскую, якая захавалася да нашых дзён, і цэрынгенскую, дзве галіны якой згаслі ў 1218 і 1439 гадах. Старэйшы сын Бертольда, Герман I Святы (пам. 25 красавіка 1074 года), які насіў тытул маркграфа веронскага, набыў праз шлюб бадэнскія ўладанні. Яго сын Герман II (пам. 7 кастрычніка 1130 года) з 1112 года называўся маркграфам Бадэна. Нашчадкі Германа II кіравалі Бадэнам да 1918 года.

Малодшы сын Бертольда I, Бертольд II, які атрымаў у спадчыну землі ў Брэйсгау, спачатку працягваў варожую палітыку ў адносінах да франконскага дому. Ён ажаніўся ў 1079 годзе з дачкой антыкараля Рудольфа, герцага Швабіі, і пасля смерці Рудольфа (1080 год) і яго сына Бертольда I Рэйнфельдэнскага (1090 год) абвясціў сябе герцагам Швабіі (1092 год). Тым самым ён уступіў у канфлікт з Фрыдрыхам I Гогенштаўфенам, герцагам Швабіі з 1079 года і верным прыхільнікам Генрыха IV. Канфлікт Цэрынгенаў з Гогенштаўфенамі цягнуўся, то разгараючыся, то згасаючы, яшчэ амаль сто гадоў.

Герцагі Цэрынгенскія правіць

 
Герцагства Цэрынген на мяжы XII і XIII стагоддзяў (граніцы абведзены чырвоным)

У 1097 Бертольд II прымірыўся з імператарам: ён адмовіўся ад прэтэнзій на швабскае герцагства, захаваўшы герцагскі тытул і ўладанні ў Брэйсгау; акрамя таго Генрых IV даў яму званне імперскага фохта ў Тургау і Цюрыху, а неўзабаве фохцкая ўлада Цэрынгенаў распаўсюдзілася на ўсю ўсходнюю Бургундыю (цяперашняя Швейцарыя). Па назве сваёй рэзідэнцыі Бертольд II стаў называцца герцагам Цэрынгенам. Новае герцагства, хоць і вылучанае са складу Швабіі, не прызнавалася сучаснікамі раўназначным старым племянным герцагствам. Атон Фрайзінгскі пісаў, што Цэрынгены не маюць сапраўднага герцагства і валодаюць толькі пустым тытулам, хоць у іншых адносінах не саступаюць найбольш уплывовым родам Германіі («Дзеянні Фрыдрыха Барбаросы», I, 9).

 
Радаводнае дрэва Цэрынгенаў

Спадчыннікам Бертольда II стаў яго сын Бертольд III (герцаг Цэрынген у 11111123), які заставаўся верным імператару Генрыху V. Яго брат і пераемнік, Конрад (герцаг Цэрынген у 11231152) заняў бок караля Лотара і Вельфаў у барацьбе супраць Гогенштаўфенаў. За гэта Конрад атрымаў ад караля Верхнюю Бургундыю (пасля Франш-Кантэ) і стаў называцца намеснікам (рэктарам) і герцагам Бургундыі (1127); але Бургундыю прыйшлося заваёўваць у мясцовых князёў, а радавыя землі Цэрынгенаў у Брэйсгау падвергліся нападу з боку Штаўфенаў.

 
Уладанні Цэрынгенаў у XIII стагоддзі (зялёным колерам)

Бертольд IV (герцаг Цэрынген у 11521186) прымірыўся з Фрыдрыхам Барбаросам, прыняў удзел у італьянскіх паходах імператара і атрымаў ад яго імперскі бургундскі лен (1152) і фогтства ў Жэневе, Лазане і Сьёне (1156). Наступны канфлікт з Фрыдрыхам Барбаросай завяршыўся іх прымірэннем у 1166. Пазней Бертольд IV кансалідаваў уладанні Цэрынгенаў, заснаваў многія гарады і набыў фохцтва ў Цюрыху (1173).

Пасля смерці Бертольда IV яго землі былі падзелены паміж сынам, Бертольдам V, і братам, Адальбертам (пам. пасля 1195), якія з 1187 года насілі тытул герцага Тэкскага.

Бертольд V Багаты (герцаг Цэрынген у 11861218) значна ўмацаваў уладу Цэрынгенаў у Бургундыі. Ён нажыў велізарны стан. Сваю кандыдатуру на імперскі прастол пасля смерці Генрыха VI Бертольд V саступіў Філіпу Швабскаму за 11000 марак срэбра. Ён пачаў перабудову знакамітага фрайбургскага сабора, заснаванага яго дзедам Конрадам, каб стварыць пахавальню для свайго роду, але сабор так і застаўся недабудаваным, калі Бертольд V памёр, не пакінуўшы нашчадкаў мужчынскага полу. Бургундскія імперскія лены перайшлі да імператара (пры гэтым Цюрых і Берн сталі вольнымі імперскімі гарадамі), а ўладанні ў Брэйсгау, Швабіі, Шварцвальдзе і Швейцарыі — па жаночай лініі да графаў Урах і Кібург. Уладанні графаў Кібург былі ў другой палове XIII стагоддзя атрыманы па спадчыне Габсбургамі.

Герцагі Тэкскія правіць

Гл. таксама Род герцагаў Тэкскіх падзяліўся ў канцы XIII стагоддзя на лініі Оберндорф і Авен. Першая з іх вельмі збяднела і спынілася ў 1363. Фрыдрых IV (пам. 1390) з лініі Авен набыў Міндэльгайм (1365) і прадаў Обернсдорф графам Гоэнберга (1374), а Тэк — графам Вюртэмберга (1381). Род згас са смерцю сыноў Фрыдрыха IV Ульрыха (пам. 7 сакавіка 1432), апошняга герцага Тэкскага, і Людвіга (пам. 19 жніўня 1439), патрыярха Аквілеі.

Бадэнскі дом правіць

З сярэдзіны XII да пачатку XVI стагоддзя бадэнскія ўладанні Цэрынгенаў былі падзелены паміж старэйшай лініяй (уласна Бадэнскай) і малодшай (Гахбергскай). Маркграфы Гахбергскія, часткай уладанняў якіх (нароўні з уладаннем Рэтэльн пад Базелем) было княства Ноенбургскае, атрыманае ў спадчыну пасля Арлеанскім домам (гл. Лангвілі), былі цесна звязаны з Бургундыяй і нярэдка былі на службе ў Бургундскага дому.

 
Рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэнскіх у Раштаце
 
Рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Дурлахскіх у Карлсруэ

Глава старэйшай лініі, маркграф Крыстаф I (1453—1527), падзяліў у 1515 годзе свае ўладанні паміж сынамі Бернхардам (Бадэн-Бадэн), Філіпам (Бадэн-Шпонгайм) і Эрнстам (Бадэн-Дурлах). У Філіпа не было спадчыннікаў мужчынскага полу, а «бернардзінская» лінія Цэрынгенаў (нашчадкі Бернарда IV) згасла ў 1771 годзе. Найбліжэйшым сваяком апошняга маркграфа Бадэн-Бадэна быў герцаг Арлеанскі, але паводле сямейнага пагаднення ўсе ўладанні Цэрынгенаў атрымаў у спадчыну глава «эрнесцінскай» лініі — маркграф Бадэн-Дурлаха, Карл Фрыдрых Бадэнскі (1728—1811).

У перыяд Напалеонаўскіх войнаў дзякуючы лаяльнасці Напалеону маркграф Бадэнскі павялічыў свой тытул да курфюрста (1803) і вялікага герцага Бадэнскага (1806). Свайго ўнука і пераемніка ён ажаніў са Стэфаніяй Багарнэ — траюраднай сястрой прынца Яўгенія Багарнэ. Гэты, на першы погляд, нераўнародны шлюб быў вельмі неадназначна ўспрыняты пры еўрапейскіх дварах, бо бадэнскія прынцэсы (унучкі курфюрста) да гэтага сталі каралевамі-кансортамі Баварыі і Швецыі, а Луіза Марыя Аўгуста — расійскай імператрыцай Лізаветай Аляксееўнай, жонкай Аляксандра I.

У Стэфаніі Багарнэ і вялікага герцага Карла не было нашчадкаў мужчынскага полу (хоць пагалоска называе яе сынам загадкавага Каспара Хаўзера), але былі тры дачкі — за шведскім кронпрынцам Густавам (сынам зрынутага дзядзькі), князем Антонам Гогенцолерн-Зігмарынгенам (бацькам першага румынскага караля) і 11-м герцагам Гамільтанам (бабуля князя Манака, Луі II). Бадэнскі прастол па чарзе займалі два малодшыя сыны курфюрста Карла Фрыдрыха і іх нашчадства. З падзеннем Германскай імперыі (1918) бадэнскія манархі пазбавіліся кароны.

Сучасныя прадстаўнікі роду займаюць не бліскучыя рэзідэнцыі продкаў у Карлсруэ і Раштаце, а толькі толькі замак Штаўфенберг у Шварцвальдзе і замак Цвінгенберг на Некары. Цяперашні глава Бадэнскага дому, Макс фон Бадэн (нар. 1933), — блізкі сваяк грэчаскага і брытанскага манархаў. Яго жонка паходзіць з тасканскай галіны дому Габсбург-Латарынгскіх.

 
 
.
 
Генрых Ліль. Партрэт Георга Аўгуста Бадэн-Бадэнскага (1760) Уладзімір Баравікоўскі. Партрэт імператрыцы Лізаветы Аляксееўны (ур. Луізы Бадэнскай) Ганс Бальдунг. Партрэт маркграфа Крыстафа Бадэнскага (1515)

Гарады, заснаваныя Цэрынгенамі правіць

Цэрынгенамі было заснавана шмат кляштароў, сёл і гарадоў на тэрыторыі сучасных Германіі (Бадэн—Вюртэмберг) і Швейцарыі, сярод іх Фрайбург у Брэйсгау (1120) і Берн (1191). Геральдычны арол Цэрынгенаў упрыгожвае герб швейцарскага горада Нёўшатэль, якім малодшыя Цэрынгены валодалі ў XV—XVI стагоддзях (гл. Нёўшатэльскае княства).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць