Цэцылія Рэната Габсбург

Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (польск.: Cecylia Renata Habsburżanka, ням.: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.

Цэцылія Рэната Габсбург
жонка манарха Польшчы[d]
1637 — 1644
жонка манарха Літвы
1637 — 1644
Нараджэнне 16 ліпеня 1611(1611-07-16)[1][2]
Смерць 24 сакавіка 1644(1644-03-24)[3][4] (32 гады)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд II Габсбург
Маці Марыя Ганна Баварская[d]
Муж Уладзіслаў Ваза[5]
Дзеці Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Жыгімонт Казімір Ваза
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.

Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкай партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.

Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахавана ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.

Заўвагі

правіць
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Cecilia Renata of Habsburg // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Cäcilia Renata von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 157.
  4. Cecylia Renata // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць