Цюбу
рэгіён у Японіі, у цэнтры вострава Хонсю
Цю́бу (яп.: 中部地方 Цю:бу тыхо:, «цэнтральны рэгіён») — рэгіён цэнтральнай Японіі на востраве Хонсю. Складаецца з меншых рэгіёнаў Хакурыку (яп.: 北陸地方), Касін'эцу (яп.: 甲信越), Токай (яп.: 東海) і Цюкё (яп.: 中京地方). Цэнтр рэгіёну Цюбу — прэфектура Айты (愛知県).
Рэгіён Цюбу на карце Японіі | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 35°53′ пн. ш. 137°57′ у. д.HGЯO |
Статыстыка | |
Плошча | 72 572,34 км² |
Насельніцтва | (на 1 лютага 2010) |
Усяго | 23 611 071 чал. |
Шчыльнасць | 325,35 чал./км² |
Прэфектур | 9 |
У рэгіёне знаходзіцца 9 прэфектур: Айты, Фукуі, Гіфу, Ісікава, Нагана, Ніігата, Сідзуока, Таяма і Яманасі.
Спасылкі
правіць- Артыкул Japan на сайце Library of Congress Country Studies (англ.)
- ТЮБУ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.