Цюленевы (Ахоцкае мора)

Цюле́невы востраў (руск.: Тюлений остров) — востраў у паўднёва-заходняй частцы Ахоцкага мора. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Плошча — каля 0,053 км².

Цюленевы
руск. Тюлений
Лежбішча ластаногіх і птушыны базар
Лежбішча ластаногіх і птушыны базар
Характарыстыкі
Плошча0,053 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
48°30′11,90″ пн. ш. 144°37′40,80″ у. д.HGЯO
АкваторыяАхоцкае мора
Краіна
Суб’ект РФСахалінская вобласць
Цюленевы (Ахоцкае мора) (Расія)
Цюленевы
Цюленевы
Цюленевы (Ахоцкае мора) (Сахалінская вобласць)
Цюленевы
Цюленевы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цюленевы востраў месціцца за 15,22 км на поўдзень ад паўвострава Цярпення на востраве Сахалін. Уяўляе сабою стромкую скалу з пляскатай вяршыняй, сфарміраваную ў мелавы перыяд, якую атачае пляж. На востраве няма прэснай вады і дрэў. Ён знакаміты як месца, дзе гняздуе і спыняецца каля 110 відаў птушак, а таксама лежбішчам ластаногіх, пераважна марскіх коцікаў.

Адкрыты ў 1643 г. экспедыцыяй Галандскай Ост-Індскай кампаніі. У нашы дні знаходзіцца пад аховай. Прыватнае наведванне забаронена, аднак востраў наведваюць навуковыя экспедыцыі.

Спасылкі правіць