Цюменская вобласць
Цюменская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Урале і Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Цюмень. У склад вобласці ўваходзяць Ханты-Мансійская і Ямала-Ненецкая аўтаномныя акругі.
Цюменская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Тюменская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Уральская федэральная акруга Заходне-Сібірскі эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Цюмень | ||||
Дата ўтварэння | 14 жніўня 1944 | ||||
Губернатар | Аляксандр Віктаравіч Маор[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
3 430 196[1] (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 2,4 чал./км² | ||||
Плошча |
1 435 200 км² (3-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +6 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-TYU | ||||
Код аўтам. нумароў | 72 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана 14 жніўня 1944 года. Цюменская вобласць з’яўляецца трэцім па плошчы рэгіёнам пасля Якуціі і Краснаярскага края. Насельніцтва 3323,3 тыс. чалавек, у гарадах пражывае 77,4 %. Нацыянальны склад: рускія 71,6 %, татары 7,4 %, украінцы 6,5 %, башкіры 1,4 %, азербайджанцы 1,3 %. Буйнейшыя гарады: Цюмень, Табольск, Ішым.
Геаграфія
правіцьЦюменская вобласць, без уліку аўтаномных акругаў, у асноўным знаходзіцца на Сярэднім Урале. Паводле плошчы яна займае трэцяе месца па Расіі, саступаючы толькі Якутыі і Краснаярскаму края, і першае месца сярод чатырох абласцей Уральскай федэральнай акругі, з улікам аўтаномных акругаў. Самая паўночная кропка Цюменскай вобласці размяшчаецца на паўвостраве Ямал — мыс Скуратава (73° 30' п. ш.), самая заходняя — ля вытокаў ракі Паўночная Сосва (58° 50' у. д.), крайняя ўсходняя — у Ніжнявартаўскім раёне ля вытокаў ракі Вах (86° 00' у. д.), крайняя паўднёвая — у Сладкоўскім раёне, на мяжы з Казахстанам (55° 10' п. ш.).
Карысныя выкапні
правіцьУ Цюменскай вобласці сканцэнтравана асноўная частка запасаў нафты і газу краіны. Агульны аб’ём пошукава-разведвальных бурэнняў перавысіў 45 млн метраў. Здабыча нафты засяроджана ў сярэднім Прыоб’і. Газ здабываецца пераважна ў паўночных раёнах. Буйныя радовішчы нафты — Саматлорскае, Прыобскае, Халмагорскае, Красналенінскае, Фёдараўскае, газу — Урэнгойскае, Мядзвежае, Ямбургскае. Глыбіня залягання складае ад 700 м да 4 км. Акрамя таго ў рэгіёне здзяйняецца здабыча торфу, сапрапэляў, кварцавых пяскоў, вапнякоў. Разведана каля 400 радовішчаў сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Рудныя карысныя выкапні і каштоўныя камяні адкрыты на ўсходнім схіле Прыпалярнага і Палярнага Урала (у прыватнасці, радовішчы свінцу, медзі, храмітаў).
Гідраграфія
правіцьПа тэрыторыі вобласці працякае звыш за 70 тысячы вадацёкаў працягласцю больш за 10 км, іхняя сумарная даўжыня складае 584 400 км. Найбуйнейшыя рэкі вобласці — Об (185 км³/год) і Іртыш (36,5 км³/год) — маюць суднаходнае значэнне. У вобласці размешчана прыкладна 70 тысяч азёраў. На поўначы і ў цэнтральнай частцы распаўсюджаныя тэрмакарставыя і балотныя азёры, на поўдні — бясцёкавыя салёныя вадаёмы ў паніжэннях рэльефу.
Насельніцтва
правіцьЗгодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 2010 года ў вобласці пражываюць 3 430 196 чалавек. Большасць насельніцтва складаюць рускія, сярод нацыянальных меншасцей буйную долю складаюць татары і украінцы.
Карэнныя народнасці складаюць ненцы, ханты, мансі, селькупы, сібірскія татары.
Эканоміка
правіцьПрамысловасць
правіцьПаводле аб’ёму вырабленай прамысловай прадукцыі вобласць займае першае месца ў Расіі. Асноўнай галіной спецыялізацыі з’яўляецца паліўная прамысловасць, на долю якой прыпадае 86,4 % аб’ёму прамысловай вытворчасці вобласці. Значная частка нафты (64 %) і газу (91 %) краіны здабываецца ў Цюменскай вобласці. За 2003 год здабыта 283 млн тон нафты і газавага кандэнсату, 564 млрд м³ прыроднага газу.
Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны ажыццяўляецца заводамі ў гарадох Губкінскім, Мураўленка, Сургуце; Белазерскім і Паўднёва-Балыскім ГПЗ. У Табольску размешчана найбуйнейшае ў Расіі прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасці — Табольскі нафтахімічны камбінат[2]. У яго склад уваходзяць некалькі магутных вытворчасцей па перапрацоўцы нафты і газу.
Каэфіцыент спецыялізацыі па нафце складае 30, па газу — 41. Асноўная накіраванасць прадпрыемстваў машынабудавання (3,6 %): нафтапрамысловая, геолагаразведвальная, нафтаперапрацоўчае абсталяванне, трактарныя прычэпы, дрэваапрацоўчыя станкі.
Сельская гаспадарка
правіцьВобласць адрозніваецца суровымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, 90 % тэрыторыі аднесена да раёнаў Крайняй Поўначы ці прыраўнанае да іх. Толькі 3 % тэрыторыі вобласці займаюць сельскагаспадарчыя вучасткі. Больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы поўдня дазваляюць вырошчваць збожжа, бульбу, гародніну, грубыя і сакавітыя кормы. Наяўнасць вялікіх плошчаў сенакосаў і пашы стварае спрыяльныя ўмовы для малочна-мясной жывёлагадоўлі. Тут вырабляецца каля 80 % сельскагаспадарчай прадукцыі вобласці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтаномных акругаў спецыялізуюцца на вытворчасці малака, яек, агародніны абароненага грунту. Развітыя традыцыйныя для карэнных народаў Поўначы промыслы — аленегадоўля і рыбалоўства.
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 18 жніўня 2011..
- ↑ МРЦБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 2 снежня 2014.
Спасылкі
правіцьЦюменская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 сакавіка 2009.