Цюрыхскі ўніверсітэт

Цюрыхскі ўніверсітэт (ням.: Universität Zürich) — найбуйны ўніверсітэт Швейцарыі, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 24 000 студэнтаў. Найбуйным факультэтам з’яўляецца філасофскі, на якім вучацца прыкладна 48 % ад усіх студэнтаў.

Універсітэт Цюрыха
(UZH)
Universitat Zurich
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Universitat Zurich
Заснаваны 1833
Тып дзяржаўны
Рэктар Андрэас Фішэр
Студэнты 24 231 (2007-2008)
Прафесары 462 (31 снежня 2007)
Краіна
Размяшчэнне Цюрых, Швейцарыя
Сайт www.uzh.ch/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Іаган Каспар фон Арэлі

Універсітэт Цюрыха быў заснаваны ў 1833 годзе, калі тры каледжа — тэалогіі (заснаваны Ульрыхам Цвінглі ў 1525 годзе), права і медыцыны аб’ядналіся з толькі што створаным факультэтам філасофіі. Універсітэт Цюрыха быў адметны тым, што быў створаны ў рэспубліканскай дзяржаве без удзелу манарха або царквы. Адным з ініцыятараў з’яўлення ўніверсітэта быў гісторык і літаратуразнаўца Іаган Каспар фон Арэлі.

Факультэты

правіць

Цяпер ва Універсітэце Цюрыха дзейнічаюць наступныя факультэты:

  • Тэалогіі;
  • Права;
  • Эканомікі;
  • Медыцыны;
  • Ветэрынарны;
  • Філасофіі;
  • Матэматыкі і прыродазнаўчых навук

Вядомыя выпускнікі

правіць

Спасылкі

правіць