Цяжарнасць чалавека

Цяжарнасці чалавека (лац.: Graviditas) — стан арганізму жанчыны, калі ў яе рэпрадуктыўных органах знаходзіцца эмбрыён ці плод, які развіваецца. Цяжарнасць узнікае ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай клетак. Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае нармальны тэрмін цяжарнасці, ад 37 да 42 тыдняў. Чалавечая цяжарнасць з'яўляецца найбольш вывучанай з усіх сысуноў.

Цяжарнасць чалавека
МКХ-10 O00.00.-O99.99.
МКХ-9 V22V22
DiseasesDB 10545
MedlinePlus 002398
MeSH D011247
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этапы цяжарнасці правіць

 
William Hunter, Anatomia uteri humani gravidi tabulis illustrata, 1774

Апладненне правіць

Цяжарнасць адбываецца ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай гаметы. У медыцыне гэты працэс завецца апладненнем. Пасля апладнення, прадукт зліцця гамет, называецца зіготай. Зліццё мужчынскай і жаночай гамет звычайна адбываецца палавым шляхам. Аднак з'яўленне штучнага апладнення дало магчымасць праводзіць апладненне без выкарыстання сексуальных адносін.

Працэс апладнення адбываецца ў некалькі этапаў, і перапыненне любога з іх можа прывесці да няўдачы. У пачатку працэсу, сперма перажывае шэраг змяненняў, бо эякуляваная сперма не валодае дастатковымі магчымасцямі да апладнення[1], яна павінна прайсці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае яе рухомасць і дэстабілізуе яе мембраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, ферментатыўнага пранікнення праз жорсткую мембрану зародкавай клеткі, зоны пелюцыда, якая атачае зародкавую клетку.

Крыніцы правіць

  1. «Fertilization» Архівавана 24 чэрвеня 2010.. Vivo.Colostate.edu (англ.)

Спасылкі правіць