Цяжкасці перакладу
«Цяжкасці перакладу» (англ.: Lost in Translation) — амерыканскі рамантычны камедыйна-драматычны фільм 2003 года, зняты рэжысёркай Сафіяй Копалай па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Біл Мюрэй і Скарлет Ёхансан[18].
Цяжкасці перакладу![]() | |
---|---|
англ.: Lost in Translation | |
Жанр | рамантычная камедыя[d][5], незалежны кінематограф[6][7][8] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | American Zoetrope[d] і Tohokushinsha Film[d] |
Працягласць | 97 хв. |
Бюджэт | 4 000 000 $ |
Зборы | 119 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская, японская мова[1], французская мова[2] і нямецкая[2] |
Год | 29 жніўня 2003[2], 8 студзеня 2004[3], 7 студзеня 2004[4] і 2003 |
IMDb | ID 0335266 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс прылятае ў Токіа на здымкі рэкламы мясцовага віскі, што абяцае яму вялікі ганарар. Стомлены ад жыцця і шматгадовага шлюбу Боб безуважна плыве па плыні быцця, нічому не дзівячыся і даўно забыўшыся на шчырыя пачуцці. У чужой краіне яго мучае бяссонніца, ратуючыся ад якой ён забівае час у гасцінічным бары. Там ён знаёміцца з юнай і чароўнай Шарлот, якая прыехала ў Японію ўслед за сваім мужам. Двое зусім розных людзей хутка знаходзяць агульную мову, адчуўшы роднасць душ.
У аснову сцэнарыя пра людзей, якія перажываюць рамантычную меланхолію ў Токіа, былі пакладзены ўласныя ўражанні Сафіі Копалы ад гэтага горада. У 1999 годзе рэжысёрка жыла ў гатэлі Shinjuku Park Tower падчас прасоўвання свайго першага мастацкага фільма — драмы «Самагубствы цнатлівак » — куды ў выніку і пасяліла сваіх герояў. Копала з самага пачатку меркавала, што ролю Боба Харыса мусіць сыграць Біл Мюрэй, і на працягу цэлага года спрабавала залучыць яго ў каманду, нястомна дасылаючы яму тэлефонныя паведамленні і лісты. У рэшце рэшт акцёр пагадзіўся на ролю, але не падпісаў кантракт; тым не менш Копала выдаткавала чвэрць бюджэту карціны на ганарар акцёру, не ведаючы, ці прыбудзе ён на здымкі ў Токіа.
Здымкі пачаліся 29 верасня 2002 года і працягваліся 27 дзён. Падчас здымак Копала прытрымлівалася гібкага графіка з невялікай групай і мінімальным абсталяваннем. Сцэнарый быў кароткім, і Копала часта дапускала значную колькасць імправізацый падчас здымак. Аператар фільма Лэнс Акард часцей за ўсё выкарыстоўваў выкарыстоўваў натуральнае асвятленне , і многія японскія дзелавыя і грамадскія месцы выкарыстоўваліся ў якасці лакацыі для здымак. Пасля 10 тыдняў мантажу Копала прадала правы на распаўсюджванне ў Злучаных Штатах і Канадзе кампаніі Focus Features, і кампанія прасунула фільм, распаўсюдзіўшы станоўчыя водгукі перад яго паказам у кінатэатрах.
Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на Кінафестывалі ў Тэльюрайдзе . 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.
Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія асабліва адзначылі ігру Біла Мюрэя, а таксама рэжысуру і сцэнарнае майстэрства Сафіі Копалы. На 76-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны ў чатырох катэгорыях і перамог у намінацыі Найлепшы арыгінальны сцэнарый .
СюжэтПравіць
Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс (Біл Мюрэй) прыбывае ў Токіа і спыняецца ў элітным гатэлі «Shinjuku Park Tower » у цэнтры горада. Праца ў Харыса высокааплатная, і ў той жа час нескладаная — яму належыць зняцца ў рэкламе мясцовага віскі «Suntory ». Тым не менш, не гледзячы на сваю вонкавую паспяховасць, Боб пакутуе на бяссонніцу. Маючы за плячыма 25-гадовы шлюб і яркую, але затухаючую акцёрскую кар’еру, ён перажывае крызіс сярэдняга ўзросту.
У адным гатэлі з Харысам пражывае маладая выпускніца Ельскага ўніверсітэта Шарлот (Скарлет Ёхансан), якая прыехала ў Токіа з мужам-фатографам Джонам (Джавані Рыбізі ). Шарлот амаль не бачыць свайго мужа, які большую частку часу праводзіць на працы. Яна таксама адчувае сябе дэзарыентаванай, паколькі сумняецца ў сваім нядаўнім шлюбе і не ўпэўнена ў будучыні. У дадатак да сваіх унутранных праблем, Боб і Шарлот пакутуюць ад змены гадзіннікавага поясу і паспытваюць культурны шоку ў Токіа, таму часта здараецца так, што яны бавяць час у бяздзейнасці ў гатэлі.
Ноччу, пасля таго, як Боб у чарговы раз не можа заснуць, ён прыходзіць у бар, дзе бачыць Шарлот, якая сядзіць разам з мужам і яго сябрамі. Боб і Шарлот усміхаюцца адзін адному, і яна падзывае афіцыянта, каб той перадаў Харысу невялікі кубачак з арэшкамі. Пасля гэтага кожную ноч Боб і Шарлот сустракаюцца ў тым жа бары, за тым жа столікам. Аднаго разу дзяўчына запрашае Харыса скласці ёй кампанію на вечарынцы ў сваіх сяброў. Пасля ночы танцаў, спеваў і прагулак яны пранікаюцца ўзаемна цёплымі пачуццямі, якія мяжуюць з моцнай сімпатыяй.
У наступныя некалькі дзён з імі адбываецца мноства прыгод: ад наведвання лякарні і стрып-клубу да пажарнай трывогі ў гатэлі. Паміж героямі перыядычна ўзнікае нялоўкасць, як паміж людзьмі, якія адчуваюць нешта большае, чым проста сяброўскія пачуцці, але не могуць пра гэта гаварыць у сілу многіх прычын. Адзін з апошніх вечароў героі праводзяць у адным нумары, глядзяць кіно і абмяркоўваюць сваё жыццё. Упершыню за доўгі час яны спакойна засынаюць.
Перадапошнюю ноч сваёго прабывання ў Японіі Боб праводзіць са спявачкай з бара гатэля. На наступную раніцу Шарлот чуе, як жанчына спявае ў пакоі Боба, што прыводзіць да напружання паміж імі. Увечары Боб сустракае Шарлот і паведамляе, што на наступны дзень пакіне Токіа. Боб і Шарлот прыміраюцца і прызнаюцца, як ім будзе не хапаць адзін аднаго.
Надыходзіць дзень ад’езду Боба з Токіа. Ён тэлефануе Шарлот, просіць прынесці ўніз яго пінжак, але ў нумары яе няма. Праз некаторы час яна ўсё ж прыходзіць да ўваходу з пінжаком і развітваецца з ім. Ужо ў таксі, на паўдарогі да аэрапорта, Боб разумее, што не змог сказаць усё, што хацеў. Праязджаючы міма вялізнага натоўпу, Боб выпадкова заўважае Шарлот і просіць таксіста спыніцца. Харыс даганяе дзяўчыну, і яны абдымаюцца. На развітанне ён нешта шэпча ёй на вуха і цалуе ў вусны. Затым Боб накіроўваецца ў аэрапорт, каб пакінуць сталіцу Японіі.
Акцёрскі складПравіць
Біл Мюрэй | – Боб Харыс |
Скарлет Ёхансан | – Шарлот |
Джавані Рыбізі | – Джон, муж Шарлот |
Анна Фэрыс | – Келі |
Фуміхіра Хаясі | – Чарлі, сябар Шарлот |
Акіка Такэсіта | – місіс Кавасакі |
УзнагародыПравіць
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 98 кінаўзнагародамі і яшчэ 133 намінацыямі[19].
ЗноскіПравіць
- ↑ http://www.indiewire.com/article/decade_sofia_coppola_on_lost_in_translation
- ↑ а б в выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ https://www.cnc.fr/professionnels/visas-et-classification/109407 Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ http://www.tv-express.com/programme-television-d8-lost_in_translation-1539308-3-0.php
- ↑ https://play.google.com/store/movies/details/Lost_in_Translation?id=hAk0ettFMHw
- ↑ http://www.empireonline.com/features/50-greatest-american-indies/p10
- ↑ http://www.virginmedia.com/movies/trailers-clips/scarlett-johansson-exposed/72477647001/?filter=shows
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=47395.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.the-numbers.com/movie/Lost-in-Translation Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.cinemarx.ro/filme/Lost-in-Translation-Rataciti-printre-cuvinte-1426.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б https://play.google.com/store/movies/details/Lost_in_Translation?id=hAk0ettFMHw Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і europeanfilmawards.eu Праверана 9 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в http://www.metacritic.com/movie/lost-in-translation Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0335266/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/miedzy-slowami Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.ofdb.de/film/37624,Lost-in-Translation Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ Lost in Translation (2003) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Lost in Translation — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Winners & Nominees 2004 (англ.). Сайт прэміі «Залаты глобус». Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Film in 2004 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 29 жніўня 2022.
- ↑ The 76th Academy Awards — 2004 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Nathalie Waehlisch. Deutscher Filmpreis: "Gegen die Wand" räumt abauthor (ням.). Сайт часопіса «Der Spiegel» (18 чэрвеня 2004). Праверана 30 красавіка 2023.
СпасылкіПравіць
- Цяжкасці перакладу на сайце «Internet Movie Database» (англ.)