Цялушскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Цялу́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цялуша.
Цялушскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цялуша |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 535 |
Часавы пояс | +2 |
Тэлефонны код | 225 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
ГісторыяПравіць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1535 чалавек[2], з іх 91,5 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ ЦЯЛУША // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 213
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.