Цяльшэй

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Цяльшы)

Цяльшэ́й (літ.: Telšiai, традыцыйная беларуская назва — Це́льшы) — горад у паўночна-заходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цяльшэйскага павета.

Горад
Цяльшэй
літ.: Telšiai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1450
Ранейшыя назвы
Цельшы
Плошча
  • 23,14 км²
Вышыня цэнтра
128 м
Насельніцтва
  • 22 261 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
458
Паштовыя індэксы
LT-87001
Афіцыйны сайт
Цяльшэй на карце Літвы
Цяльшэй (Літва)
Цяльшэй

Геаграфія

правіць

Горад размешчаны на паўночным беразе возера Масціс, за 201 км на паўночны захад ад Вільнюса, за 185 км ад Каўнаса і за 109 км на захад ад Панявежыса. Праз горад ідзе чыгунка Шаўляй — Крацінга.

Горад лічыцца гістарычнай сталіцай Жамойці.

Гісторыя

правіць

Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшэй быў сталіцай аднаго з жмудскіх князёў. Першы касцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павел Сапега заснаваў тут кляштар бернардзінцаў, які быў закрыты рускімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Пад час паўстання 1830 года горад быў адным з цэнтраў дзейнасці паўстанцаў.

З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
  • Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.

Спасылкі

правіць