Цялякава

вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Цяля́кава[1] (трансліт.: Cialiakava, руск.: Теляково) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета. Размешчана ў 15 км да паўночнага ўсходу ад г. Узда, 50 км ад Мінска, 37 км ад чыгуначнай ст. Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы, аўтадарогай злучана з Уздой.

Вёска
Цялякава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1500 г.
Колькасць двароў
92
Насельніцтва
182 чалавекі (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223403
Аўтамабільны код
5
Цялякава на карце Беларусі ±
Цялякава (Беларусь)
Цялякава
Цялякава (Мінская вобласць)
Цялякава

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цялякаўскага сельсавета[2]. З 2009 па 2013 год у складзе Уздзенскага сельсавета[3].

Гісторыя правіць

 
Назва цэркваў Мінскай Епархіі і Губерні якія знаходзяцца ў Ігуменскім павеце 1840 г.

Раней лічылася, што паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1582 г. Але навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь Вадзім Урублеўскі знайшоў у архіве пацверджэнне на валоданне Цялякавам шляхціча Юрыя Салагуба, датаванае 27 мая 1500 г. Уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Уласнаць Радзівілаў, з 1857 г. Гарцінгаў. У 1812 г. праз сяло праходзілі войскі французскага корпуса Даву. У 1876 г. працавала карчма. На 1866 г. у сяле 24 двары, 284 жыхары, царква. У пачатку XX ст. 64 двары, 497 жыхароў. Побач з сялом быў маёнтак Цялякава, 1 гаспадарка, 81 жыхар. Пасля рэвалюцыі адкрыта пачатковая савецкая школа. З 1924 г. цэнтр сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгас «Прагрэс», стальмашня, шорная майстэрня, кузня і маслазавод. У гады нямецкай акупацыі Беларусі 1941—1944 гг. уваходзіла ў склад Слуцкай акругі Генеральнай акругі «Беларусь». Была створана воласць з цэнтрам у Цялякаве. Перыядычна ў вёсцы знаходзіліся паліцэйскія і вайсковыя часткі. Супраць нямецкіх акупантаў дзейнічала падпольна патрыятычная група пад кіраўніцтвам Шымановіча Макара Данілавіча.

У 2000—101 гаспадарка, 253 жыхара. У 2007—92 гаспадарак, 182 жыхара. Дзейнічаюць Дом культуры, лясніцтва, бібліятэка, крама.

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца: брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Целяко́ва (за Целяко́вам)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
  • Памяць: Уздзенскі раён. — Мн.: Белта, 2003.
  • Минская область: Энциклопедия в 2 томах. — Мн.: БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць