Цянь-Шань (кіт.: 天山山脉, Нябесныя горы) — горная сістэма ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

Цянь-Шань
кіт.: 天山
Пік Хан-Тэнгры на заходзе
Пік Хан-Тэнгры на заходзе
Краіны
Даўжыня2 500 км
Шырыня400 км
Найвышэйшая вяршыняПік Перамогі 
Найвышэйшы пункт7439 м 
Цянь-Шань (Азія)
Цянь-Шань
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняя частка знаходзіцца пераважна ў Кыргызстане; часткова ў Казахстане, Узбекістане, Таджыкістане, усходняя — у Кітаі. Цягнецца з захаду на ўсход амаль на 2500 км. На паўднёвым захадзе Алайскім хрыбтом злучаецца з сістэмай Паміра-Алая, на паўночным усходзе хрыбтом Борахара з хрыбротм Джунгарскі Алатау. Найвышэйшыя пункты — гара Пік Перамогі (7439 м) і Хан-Тэнгры (6995).

Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання вылучаюць (акрамя кітайскай часткі) Заходні, Паўночны, Унутраны і Цэнтральны Цянь-Шань. Асноўныя хрыбты і ўпадзіны, што іх падзяляюць, маюць шыротнае і субшыротнае распасціранне. Рэльеф пераважна высакагорны з ледавіковымі формамі, на схілах — восыпны, вышэй за 3200 м — шматгадовая мерзлата. Буйныя міжгорныя (Ферганская, Ісык-Кульская, Нарынская і інш.) і ўскраінныя (Чуйская, Талаская) упадзіны з рачнымі далінамі, азёрамі і балотамі.

Геалагічная структура Цянь-Шаня ўзнікла ў выніку альпійскіх рухаў на месцы эпіпалеазойскага пенеплена, рэшткі якога захаваліся на вышыні 3000—4000 м у выглядзе сыртаў. Горныя хрыбты складзены пераважна з асадкавых, метамарфічных і магматычных парод, катлавіны — з асадкавых адкладаў. Частыя землетрасенні.

Радовішчы руд ртуці, сурмы, свінцу, цынку, серабра, волава, вальфраму, ва ўпадзінах — нафты, каменнага і бурага вугалю і інш.

Клімат рэзка кантынентальны. У далінах ніжняга пояса гор сярэднія тэмпературы ліпеня 20—25 °C, у сярэдневышынных далінах 15—17 °C, каля падножжаў ледавікоў 5 °C і ніжэй; тэмпература студзеня ў нізкагорнай зоне −5 −8 °C, на высакагор’ях ад −17 да −22 °C, ападкаў ад 300 мм у перадгор’ях да 800 мм за год у высакагор’ях.

Снегавая лінія ў Заходнім Цянь-Шані на выш. 3600—3800 м, у Цэнтральным — на выш. 4200—4450 м. Плошча сучаснага зледзянення 7,3 тыс. км² (больш за 7700 ледавікоў, буйнейшыя Паўднёвы і Паўночны Энгільчэк, Каінды, Мушкетава).

Рэкі належаць да ўнутраных басейнаў Цэнтральнай Азіі, важнейшыя Нарын, Сары-Джаз, Сырдар’я, Ілі, Чу, Тарым, Канчэдар’я. Маюць пераважна ледавіковае і снегавое (летняя паводка) жыўленне. Буйнейшыя азёры: Ісык-Куль, Сонг-Кёль, Чагыр-Кёль.

У Цэнтральным Цянь-Шані выражана вышынная пояснасць ландшафтаў. Раўніны заняты гліністымі палыннымі і салянкавымі пустынямі, якія на поўдні пераходзяць у палынна-эфемеравыя пустыні. На падгорных раўнінах і ў нізкіх перадгор’ях паўпустыні або пустынныя стэпы з перавагай эфемераў і эфемероідаў. Вышэй за 900—1200 м — горна-стэпавы пояс, прадстаўлены злакава-разнатраўнымі стэпамі на поўначы і высакатраўнымі паўсаваннамі на поўдні. Вышэй за 1200—2000 м — лугавыя стэпы, хмызняковыя зараснікі і лісцевыя лясы. Лясы грэцкага арэха (на заходніх схілах Ферганскага хр., паўднёвым схіле Чаткальскага і ў Заходнім Цянь-Шані) да 1700 м на поўначы, да 2500—3000 м на поўдні, змяняюцца хвойнымі з цянь-шаньскай елкі і піхты. Субалыіійскія і альпійскія лугі пашыраны пераважна на паўночных схілах (на вышыні 2800—3400 м). На сыртах — ландшафты халодных пустынь. На выш. 3600—3800 м — ландшафты гляцыяльна-нівальнага пояса. Ва ўнутраных далінах і катлавінах — камяністыя пустыні, паўпустыні і сухія стэпы.

Жывёльны свет перадгор’яў і нізкагор’яў: грызуны, паўзуны, антылопа джэйран; у гарах — дзік, горны баран (архар), горны казёл, цянь-шаньскі мядзведзь, снежны барс, суркі; з птушак — горны індык, горная курапатка, альпійская галка, вадаплаўныя.

Пашавая жывёлагадоўля, земляробства (пераважна ў перадгор’ях і на паліўных землях). Вырошчваюць рыс, вінаград, персікі, яблыкі, абрыкос, слівы, ячмень, пшаніцу, бульбу.

Запаведнікі: Ісык-Кульскі, Алмацінскі, Аксу-Джабаглы, Сары-Чэлекскі, Чаткальскі і інш.

Літаратура правіць