Цярэнцій Еўдакімаў

дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву

Цярэнцій Еўдакімаў (1927) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Цярэнцій Еўдакімаў
Нараджэнне 1927
Смерць
  • невядома
Бацька Васіль
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г., у в. Вялікае Сяло Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). У 1946 г. далучыўся да нелегальнай моладзевай беларускай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх.

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі, да гэтага спрычынілася тое, што да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі падштурхоўваў да тэрарызму. Цярэнцій Еўдакімаў быў арыштаваны 10 лютага 1947 г. Падчас допытаў жорстка катаваны. У часе знаходжання ў турме ў Паставах зрабіў няўдалую спробу ўцёкаў, быў затрыманы.

Засуджаны на 25 год пазбаўлення волі паводле артыкулу 63-1, 76 КК БССР. Мяркуецца, што тэрмін адбываў у Дуброўлагу (Мардовія). Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны 20 лістапада 1992 г. Вярхоўным Судом РБ. Справа знаходзіцца ў УКГБ Віцебскай вобласці (23126-П).

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154948.html Кароткая біяграфія Цярэнція Еўдакімава

Літаратура правіць

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 71, 72, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць