Цярэнцій Фаміч Штыкаў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Цярэнцій Фаміч Штыкаў (28 лютага (13 сакавіка) 1907, хутар Любкі, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 25 кастрычніка 1964, Масква) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, дыпламат. Генерал-палкоўнік (1944). Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР (1948), фактычны кіраўнік паўночнай часткі Карэі ў 1945—1950 гадах, адзін з арганізатараў Карэйскай вайны.

Цярэнцій Фаміч Штыкаў
Нараджэнне 28 лютага (13 сакавіка) 1907
Смерць 25 кастрычніка 1964(1964-10-25)[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені ордэн Кутузава I ступені медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» Ордэн Дзяржаўнага Сцяга Medal "For Liberation of Korea

Член ВКП(б) з 1929 года. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939—1952), член ЦК КПСС (1956—1961). Дэлегат XVIII (1939) з’езда ВКП (б).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР II і IV скліканняў.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў Прафесійна-тэхнічную школу (1927). У 1931—1938 гг. — на камсамольскай рабоце ў Ленінградзе, сакратар Акцябрскага райкама УЛКСМ. У кастрычніку-лістападзе 1938 года ўваходзіў у склад асаблівай тройкі НКУС, якая актыўна ўдзельнічала ў сталінскіх рэпрэсіях у Ленінградзе і Наўгародскай вобласці. У 1938—1945 гг. — 2-і сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) (пры першым — А. А. Жданаве). Са снежня 1939 па сакавік 1940 гг. — член Ваеннага Савета 7-й арміі. У верасні 1941 года — член Ваеннага Савета Ленінградскага фронту. З красавіка 1943 па люты 1944 года — член Ваеннага Савета Волхаўскага фронту. Люты-лістапад 1944 г. — член Ваеннага Савета Карэльскага фронту. Красавік-жнівень 1945 г. — член Ваеннага Савета Прыморскай групы войскаў Далёкаўсходняга фронту. Жнівень-верасень 1945 г. — член Ваеннага Савета 1-га Далёкаўсходняга фронту. У 1945—1947 гг. — намеснік камандуючага войскамі Прыморскай ваеннай акругі па палітычнай частцы. У 1946—1947 гг. — кіраўнік савецкай дэлегацыі ў Савецка-амерыканскай камісіі па Карэі. З 16 кастрычніка 1948 па 14 снежня 1950 гг. — Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. Вызвалены ад абавязкаў за «пралікі ў працы, якія выявіліся ў перыяд контрнаступлення амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў у паўночных раёнах Карэі».

Зноскі

  1. а б Штыков Терентий Фомич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.