Цярэніцкі сельсавет
Цярэ́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Цярэнічы.
Цярэніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цярэнічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 484 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэніцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка)[2]. 16 верасня 2008 года пасёлак Малінаўка, якія раней знаходзіўся ў складзе Целяшоўскага сельсавета, атрымаў назву Малінаўка Целяшоўская[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[4], з іх 92,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1484 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района Архівавана 15 студзеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского районного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 97 О переименовании поселка Малиновка Телешовского сельсовета Гомельского района Архівавана 28 студзеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.