Тыбесты

(Пасля перасылкі з Цібесці)

Тыбесты (араб. تيبستي‎‎, фр.: Tibesti) — горнае плато (нагор’е) у цэнтральнай Сахары, размешчана пераважна на поўначы дзяржавы Чад і часткова на поўдні Лівіі.

Тыбесты
Масіў Тыбесты
Масіў Тыбесты
Краіны
Найвышэйшая вяршыняЭмі-Кусі 
Найвышэйшы пункт3415 м 
Тыбесты (Чад)
Тыбесты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найвышэйшы пункт нагор’я (а таксама Чада і ўсёй Сахары) — актыўны шчытавы вулкан Эмі-Кусі, які дасягае 3415 метраў у вышыню. Гара Біку-Біці, якая таксама адносіцца да нагор’я, з’яўляецца найвышэйшым пунктам Лівіі (2267 м).

Цэнтральная частка Тыбесты ўтворана пяццю шчытавымі вулканамі з буйнымі кальдэрамі — Эмі-Кусі (3415 м), Тусідэ (3265 м), Тарс Вун (3100 м), Тарс Ега (2972 м) і Тарс Тун (2575 м).

Нагор’е размяшчаецца ў 1000 км на поўнач ад Нджамены і ў 1500 км на паўднёвы ўсход ад Трыпалі; прыкладна на паўдарогі паміж Міжземным морам і возерам Чад. Адміністрацыйна прыпадае на тэрыторыі чадскіх рэгіёнаў Борку і Тыбесты і лівійскіх муніцыпалітэтаў Марзук і Эль-Куфра.

Літаратура правіць

  • Werner Gartung. Yallah Tibesti. Vom Tschadsee zu den Felsenmenschen. Westermann, Braunschweig, 1992. ISBN 3-07-509400-5.