Цібо Куртуа

бельгійскі футбаліст

Цібо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (фр.: Thibaut Nicolas Marc Courtois; нар. 11 мая 1992, Брэ, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Футбол
Цібо Куртуа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Цібо Нікаля Марк Куртуа
Мянушкі The Wall[3] і El Muro[4]
Нарадзіўся 11 мая 1992(1992-05-11)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 200 см[5]
Вага 96 кг[5]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Бельгія Білзен
1999—2009 Бельгія Генк
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Бельгія Генк 41 (-44)
2011—2018 Англія Чэлсі 126 (-121)
2011—2014   Іспанія Атлетыка Мадрыд 111 (-94)
2018— Іспанія Рэал Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Бельгія Бельгія (да 18) 4 (-3)
2011— Бельгія Бельгія 64 (-49)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў якасці іграка абароны, аднак з цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.

Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» супраць «Гента» 17 красавіка 2009 года ва ўзросце 16 гадоў[6]. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросце, толькі з-за крызісу брамавай пазіцыі ў камандзе[7].

14 ліпеня 2011 года «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся аб трансферы Цібо Куртуа[8].

26 ліпеня 2011 года Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд».

У чэрвені 2014 года галоўны трэнер «Чэлсі» Жазэ Маўрынью пацвердзіў інфармацыю аб вяртанні Куртуа ў клуб[9]. 18 жніўня Цібо дэбютаваў у складзе англійскага клуба матчам супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 3:1 на карысць «сініх». У 2014—2018 гадах быў асноўным брамнікам лонданскай каманды.

У жніўні 2018 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал», падпісаўшы шасцігадовы кантракт[10].

Міжнародная кар’ера правіць

3 чэрвеня 2011 года Куртуа быў выкліканы ў зборную Бельгіі на матч супраць зборнай Турцыі ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Еўропы 2012. 10 жніўня 2011 года ён зноў быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 года, які скончыўся ўнічыю 0:0.

Дасягненні правіць

«Генк»:

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

«Рэал» Мадрыд:

Зноскі

Спасылкі правіць