Цыльма

(Пасля перасылкі з Цільма)

Цыльма (руск.: Ци́льма[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Пячора.

Цыльма
руск.: Ци́льма
Характарыстыка
Даўжыня 374 км
Плошча басейна 21 500 км²
Басейн Пячора
Басейн рэк Баранцава мора
Расход вады 228 м³/с (за 54 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Ціманскі краж
 · Каардынаты 65°58′58,90″ пн. ш. 49°16′06,27″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
 · Месцазнаходжанне сяло Усць-Цыльма
 · Каардынаты 65°26′36,99″ пн. ш. 52°05′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Рэспубліка Комі, Архангельская вобласць
Цыльма (Рэспубліка Комі)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 374 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Выток ракі знаходзіцца ў Ціманскім кражы[2]. У верхнім цячэнні цячэ на поўнач, затым паварочвае на ўсход. Спачатку цячэ па ненаселенай мясцовасці, у ніжнім цячэнні ўздоўж ракі праходзіць дарога і размешчаны некалькі пасёлкаў. Цыльма ўпадае ў Пячору насупраць пасёлка Усць-Цыльма. Сярэднегадавы расход вады 234 м³/с (за 54 км ад вусця — 228 м³/сек[3]). Аб’ём гадавога сцёку 7,196[3] км³/год. Жыўленне пераважна снегавое. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар, ніжэй — раўнінная рака. Найбуйнейшыя прытокі — Косма, Тобыш (левыя), Мыла, Уса (правыя).

Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні на 42[2] км (на 52 км[3][1], да сяла Трусава[1]).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Государственный водный реестр РФ(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Рулёва С. Н. Цильма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Цильма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць