Ціль Уленшпігель (балет)
Ціль Уленшпігель — балет у 3-х дзеях кампазітара Яўгена Глебава, створаны ім у 1974 годзе паводле матываў рамана Шарля дэ Кастэра[1].
Ціль Уленшпігель | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | рамане Шарля дэ Кастэра , лібрэта А. Дадзішкіліані |
Кампазітар | Яўген Глебаў |
Краіна | БССР |
Вобраз Тыля Уленшпігеля
правіцьТыль Уленшпігель (нідэрл.: Tijl Uilenspiegel, н.-ням.: Dyl Ulenspegel, ням.: Till Eulenspiegel) — персанаж сярэднявечных нідэрландскіх і нямецкіх легенд[2].
Яго вобраз па-рознаму інтэрпрэтуюць у нямецкім і фламандскім фальклоры ў XIV стагоддзі.
Але гэта заўсёды — жабрак-валацуга, прадстаўнік самых сацыяльных нізоў, безжурботны вандроўнік.
Гісторыя пастановак
правіцьУпершыню быў пастаўлены ў Мінску Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў 1974 (прэм'ера 29 снежня 1974 года). Лібрэта і харэаграфія Атар Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Таццяна Каламійцава, мастак Валерый Левенталь . Тыль — Віктар Саркісьян, Неле — Людміла Бржазоўская[3], Філіп — Уладзімір Камкоў[4].
У 1975 г. балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета (прэм'ера 26 красавіка 1975). Дырыжор-пастаноўшчык С. Арбіт, балетмайстар-пастаноўшчык Міхаіл Заслаўскі , мастак Н. Беўзенка-Занкіна.
Потым пастаноўка прайшла ў Чалябінску (1976, балетмайстар В. Бутрымовіч)[4].
У 1976 г. балет быў прыняты да пастаноўкі ў Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. Кірава[1][5]. Дырыжор Я. Фядотаў, балетмайстар-пастаноўшчык Валянцін Елізар'еў, мастак Я. Лысік, але так і быў зняты з рэпертуара. У 1978 Валянцін Елізар'еў аднавіў пастаноўку ў Мінску. Балет таксама быў пастаўлены ў Хельсінкі (Фінляндыя).
У 2004 В. Елізар'еў зноў звярнуўся ў Мінску да балета. Трэцяя рэдакцыя атрымала назву «Легенда пра Уленшпігеля» (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка)[1], дырыжор — В. Воліч[6]. Спектакль да гэтага часу карыстаецца заслужанай папулярнасцю і любоўю гледача. 5 красавіка 2010 у рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі.
Сюжэт
правіцьСюжэт пабудаваны на літаратурным творы Шарля дэ Костэра, у якім Тыль перарадзіўся ў народнага героя і змагара з засіллем ворагаў. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў Фландрыі, у часы зверстваў інквізіцыі, заснаванай іспанскім каралём Філіпам II[1].
Асноўная тэма балету — барацьба нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту, бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II[7].
Тыль Уленшпігель — аднагодак Філіпа Другога, яны нарадзіліся адначасова, але ў розных месцах, у розных сем'ях і ў розных сацыяльных асяроддзях. Іх вобразы супрацьпастаўленыя адзін аднаму[8].
Музыка
правіцьУ гэтым балеце кампазітар ярка паказаў вобраз легендарнага народнага героя Тыля Уленшпігеля. У творы з'яўляюцца рысы філасофскай, лірыка-псіхалагічнай драмы[7].
Для балета характэрна сацыяльная накіраванасць, высокі гуманізм і грамадскі пафас балета, выразныя лейтматывы, эмацыйнае напружанне, дынамізм, рэльефнасць музыкі. У музыцы былі выкарыстаны бельгійскія і фламандскія мелодыі 15-18 стагоддзяў. Кампазітар робіць зварот да традыцыйных формаў балета — лірычнага адажыа, сольных танцавальных нумароў, пантамім, скразных разгорнутых сцэн. У балеце яркая аркестравая партыя[7].
Акцёры
правіць- Тыль — Юрый Траян[9], Віктар Саркісьян, Уладзімір Камкоў, Дзяніс Клімук
- Неле — Л. Г. Бржазоўская[10], Вольга Гайко
- Філіп II — Уладзімір Камкоў
- Інквізітар — Уладзімір Камкоў, Мікалай Коўмір
Цікавыя факты
правіцьБалет стаў першым беларускім музычна-сцэнічным творам, пастаўленае за мяжой[7]. У 2013 годзе балет быў сыграны на сцэне ў соты раз[6].
Зноскі
- ↑ а б в г Легенда об Уленшпигеле Архівавана 24 лістапада 2014. (руск.)
- ↑ Литературные герои. — Академик. 2009. ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ
- ↑ Бржозовская Людмила Генриховна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.
- ↑ а б «ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ»
- ↑ Валентин Николаевич Елизарьев(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Балет «Легенда пра Уленшпігеля» сыгралі ў соты раз
- ↑ а б в г Лекції — Білоруська музика Архівавана 29 лістапада 2018. (укр.)
- ↑ Мероприятие «Легенда об Уленшпигеле» уже прошло. Архівавана 29 сакавіка 2010.
- ↑ Першы выканаўца
- ↑ Першая выканаўца
Літаратура
правіць- Зубрич И. «Тиль Уленшпигель» Е. Глебова / / Белорусская музыка. Вып. 1. Мн., 1975.
- Чурко Ю. М. «Тиль Уленшпигель». // Энциклопедия «Балет». М., 1981
- Шантырь Г. «Тиль Уленшпигель» (балет Е. Глебова) // Музыкальная жизнь. 1975. № 13.
Спасылкі
правіць- Легенда об Уленшпигеле (балет) (руск.)
- Відэа балету 2004 года
- Страсти по балету Архівавана 13 лютага 2015. (руск.)