Цімафей Аляксеевіч Кавалёў

Цімафе́й Аляксе́евіч Кавалё́ў (руск.: Тимофей Алексеевич Ковалёв; 3 студзеня 1918, в. Нікіціна, цяпер у Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі — 15 ліпеня 1981) — савецкі грамадзянскі і ваенны лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).

Цімафей Аляксеевіч Кавалёў
руск.: Тимофей Алексеевич Ковалёв
Дата нараджэння 3 студзеня 1918(1918-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1981(1981-07-15) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19421954
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Маёр
Часць 15-ы начны лёгкабамбардзіровачны авіяполк 213-ой начной бамбардзіровачнай авіядывізіі 1-ай паветранай арміі
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За адвагу» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 студзеня 1918 г. у вёсцы Нікіціна ў сям'і селяніна.

Скончыў вясковую школу-сямігодку, Нікола-Пагарэлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Тамбоўскую школу пілотаў грамадзянскага паветранага флоту (ГПФ). У 1939 годзе атрымаў накіраванне ў горада Курган, дзе працаваў пілотам-інструктарам вучэбнай авіяцыйнай эскадрыллі ГПФ.

У студзені 1942 г. мабілізаваны ў склад асобай заходняй авіягрупы ГПФ на Заходнім фронце. Уночы на 19 сакавіка 1942 года, прарваўшыся праз зенітнае прыкрыццё, дакладным бомбавым ударам знішчыў штаб гітлераўскай дывізіі ў раёне пасёлку Знаменка. Пры гэтым сам Цімафей быў паранены, аднак праз хуткі час вярнуўся ў строй. Дзейнічаў у раёне Вязьмы, Дарагабужу, займаючыся эвакуацыяй параненых, забеспячэннем злучэнняў, якія дзейнічалі ў нямецкім тыле.

Член КПСС з 1943 года.

З красавіка 1943 г. — у 15-м начным бамбардзіровачным авіяцыйным палку (213-я начная бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт), да канца вайны атрымаў пасаду камандзіра эскадрыллі. Лётаў на біплане У-2 (По-2). Да ліпеня 1944 года капітан Кавалёў здзейсніў 252 начныя баявыя вылеты, даставіў партызанам 183 тоны зброі і боепрыпасаў, эвакуіраваў 205 параненых. У складзе дывізіі маёр Кавалёў удзельнічаў у вызваленні Літвы, разгроме ворага ва Усходняй Прусіі. Да мая 1945 года здзейсніў 672 вылеты.

Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі маёру Цімафею Кавалёву прысвоенае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 6291).

Пасля вайны працягнуў працу ў авіяцыі. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію ў 1950 годзе. Служыў камандзірам авіяцыйнага палка. У 1954 годзе звольнены ў запас. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе № 2 горада Пружаны[1].

З 1957 года працаваў пілотам грамадзянскай авіяцыі на Камчатцы. Апошнія гады жыцця жыў у Маскве, дзе і памёр. Пахаваны ў Маскве на Праабражэнскіх могілках (надзел № 14). Магіла ўнесеная ў спіс аб'ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Список ветеранов педагогического труда СШ № 2 — ГУО «Гимназия г. Пружаны» (руск.). Страницы истории. Государственное учреждение образования «Гимназия г. Пружаны». Праверана 25 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
  2. Городской реестр недвижимого культурного наследия города Москвы. С. 211 (руск.). Городской реестр объектов недвижимого культурного наследия города Москвы. Праверана 26 лістапада 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 / Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Г. П. Устюжанин, В. В. Усманов, М. М. Мозин. Золотое созвездие Зауралья. — Курган: Парус-М, 2000. — Т. 1. — ISBN 9785860471283. (руск.)
  • Молоков В. С. Родное небо. — М.: Воениздат, 1977. — 141 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць