Цімафей Андрэевіч Вяроўкін
Цімафей Андрэевіч Вяроўкін (нар. 2 жніўня 1993, Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Нарадзіўся |
2 жніўня 1993 (31 год) Гомель, Беларусь |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 186 см | |||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||
Пазіцыя | атакуючы абаронца | |||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2015 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВыхаванец гомельскага баскетбола, навучаўся ў спарткласе ў сярэдней школе № 60. Потым навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. Выступаў за беларускія клубы «Віталюр-РДВАР», «Рубон» і «Сож» / «Гомельcкія рысі».
Выступаў за юнацкую (2009), юніёрскую (2011) і моладзевую (2012) зборную Беларусі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
З 2018 года — гуляючы трэнер «Гомельскіх рысяў». У сезоне 2023/24 — галоўны трэнер моладзевай каманды, з 2024 года — галоўны трэнер асноўнай каманды[1].
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013.