Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[3].
Цімафей Сазонавіч Гарбуноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Іосіф Бельскі | ||||||
Пераемнік | Васіль Шавура | ||||||
Нараджэнне |
6 жніўня 1904 |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1969 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітычная дзейнасць[d][1] і гісторыя[2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).
У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.
З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда».
У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)[3].
У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ.
У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.
У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «Славяне », у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў , рэдактар часопіса «Наука и жизнь »[3].
У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[3].
Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[3]
Бібліяграфія
правіць- Освобождённая Западная Белоруссия. — М., 1940;
- Героическое прошлое белорусского народа. — Мн., 1945;
- Образование Белорусской Советской Социалистической республики. — М., 1949;
- Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве. — 2 выд. — Мн., 1952;
- Народы братья: О связях белорусского народа с народами Прибалтики. — Мн., 1961;
- В. И. Ленин — создатель белорусского Советского социалистического государства. — Мн., 1962
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць
правіцьДэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[3]. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гарбуноў Цімафей Сазонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гарбуноў Цімафей Сазонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 210. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Цімафей Сазонавіч Гарбуноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гарбуноў Цімафей Сазонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»