Цімафей Георгіевіч Нікулін
Цімафей Георгіевіч Нікулін (руск.: Тимофей Георгиевич Никулин; 19 студзеня 1918, вёска Мармыжы, Льгоўскі павет, Курская губерня — 17 снежня 2003, Віцебск) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Цімафей Георгіевіч Нікулін | |
---|---|
руск.: Тимофей Георгиевич Никулин | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 снежня 2003 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Іванавіч Скрабін |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЦ. Г. Нікулін нарадзіўся ў вёсцы Мармыжы Курскай губерні (зараз у Курскай вобласці). У 1936 годзе скончыў ветэрынарны тэхнікум у Арле, працаваў галоўным ветэрынарным ўрачом у Акшынскім раёне Бураціі. З 1939 г. на службе ў Чырвонай Арміі. Удзельнік баявых дзеянняў ў гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. У 1948 годзе скончыў Маскоўскую ветэрынарную акадэмію. У 1948—1949 гг. ардынатар кафедры паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі, у 1949—1952 гг. у аспірантуры пры кафедры паразіталогіі. З 1952 г. Ц. Г. Нікулін у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) — асістэнт на кафедры паразіталогіі, дацэнт, загадчык (з 1970 г.), прафесар (з 1990 г.) кафедры паразіталогіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьЦ. Г. Нікулін займаўся вывучэннем гельмінтозаў вадаплаўных птушак Беларусі і распрацоўкай мерапрыемстваў па аздараўленню іх ад гельмінтозаў.
Сярод публікацый:
- Основные инвазионные болезни домашних птиц / Т. Г. Никулин. — Мн.: Гос. изд-во с.-х. лит. БССР, 1962.
- Безозерное выращивание водоплавающей птицы — верный путь девастации их гельминтозов / Т. Г. Никулин // Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии : учёные записки / Витебский ветеринарный институт. — Минск, 1970. — Т. 23.
- Осложнения у животных при противопаразитарных обработках / Т. Г. Никулин, А. А. Шевцов. — Минск: Ураджай, 1984.
- Личиночные цестодозы животных / Н. Ф. Карасев, Т. Г. Никулин, Н. К. Слепнев — Мн.: Ураджай, 1989.
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Знак «Выдатнік сельскай гаспадаркі Беларусі»
- Знак «Пераможца сацыялістычнага спадорнітва»
і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 346. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)