Цімафей Емяльянавіч Салтановіч

Цімафей Емяльянавіч Салтановіч (10 лютага 1912, в. Асінаўка — 13 студзеня 1976) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Цімафей Емяльянавіч Салтановіч
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
1963 — 1967
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
1967 — 1971
Нараджэнне 10 лютага 1912(1912-02-10)
Смерць 14 студзеня 1976(1976-01-14) (63 гады) ці 13 студзеня 1976(1976-01-13) (63 гады)
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце: працаваў пастухом ў калгасе «Бальшавік». У 1933 годзе абраны старшынёй гэтага калгаса. У 1937—1941 гадах быў старшынёй выканкама Веравойшанскага і Машкаўскага сельсаветаў Аршанскага раёна.

У Вялікую айчынную вайну ваяваў на фронце ў радах дзеючай арміі. Быў камандзірам узвода, палітруком роты, камандзірам роты. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два цяжкія раненні.

Пасля вайны звольнены з ваеннай службы, працаваў загадчыкам аддзела райкама партыі. У 1946—1950 гадах старшыня выканкама Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1950—1975 гадах старшыня калгаса імя Кірава Аршанскага раёна.

За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.

Узнашароды правіць

Літаратура правіць

  • Салтановіч, Т. Е. Дасягненні і рэзервы калгаса імя Кірава, Аршанскага раёна / Т. Е. Салтановіч, Б. М. Розенблюм, Ф. М. Карыткін. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 70 с.
  • Солтанович Тимофей Емельянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 306.
  • Солтанович Тимофей Емельянович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 208.
  • Северинец, К. Светлые росы / К. Северинец // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 301—304.