Цімафей Аляксеевіч Мартынаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Цімафей Мартынаў)

Цімафей Мартынаў (нар. 6 мая 2005, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арэнбург» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Цімафей Мартынаў
Поўнае імя Цімафей Аляксеевіч Мартынаў
Нарадзіўся 6 мая 2005(2005-05-06)[1] (18 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см[1]
Вага 69 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арэнбург
Нумар 47
Маладзёжныя клубы
Беларусь Мінск
0000—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022—2023 Беларусь Мінск 39 (6)
2024— Расія Арэнбург
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2023 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у структуры «Мінска», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Руха», дзе з лета стаў выступаць за дубль. У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, стаў іграком «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 красавіка 2022 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе і з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2024 года перайшоў у расійскі «Арэнбург»[2][3].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

7 верасня 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Фарэрскіх астравоў (2:3).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 дубль Мінск   ? 4
2022 Д1 Мінск   14 0
2023 Д1 Мінск   25 6

Крыніцы правіць

  1. а б в г https://fcminsk.by/player/timofej-martynov-2/
  2. Тимофей Мартынов подписал долгосрочное соглашение с "Оренбургом" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.
  3. Тимофей Мартынов в ФК "Оренбург" (руск.). Афіцыйны сайт «Арэнбурга» (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.(недаступная спасылка)